28 сакавiка 2024, Чацвер, 19:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінцы блакуюць расейскія фуры на мяжы з Беларуссю

19

Беларускія мытнікі заявілі, што гатовыя да акцыі, і паабяцалі «дадатковыя захады».

На прапускным пункце «Даманава», што ў Валынскай вобласці Украіны, ля беларускай мяжы і беларускага прапускнога пункта «Макраны» амаль паўсотні ўкраінскіх актывістаў блакуюць уезд ва Украіну грузавікоў з расейскімі нумарамі, а таксама машын, якія вязуць расейскія тавары.

«На беларускай мяжы таксама разварочваюць машыны, бо яны ведаюць пра гэтую акцыю, - паведамляе карэспандэнт 112.ua. - Актывісты кажуць, што будуць вяртаць фуры, пакуль расейцы не вызваляць палонных».

Ініцыятары акцыі - гэта прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і дэмабілізаваныя ўдзельнікі канфлікту на ўсходзе Украіны. Яны збіраюцца зрабіць акцыю бестэрміновай, «пакуль улады не прыслухаюцца да патрабаванняў і не зразумеюць, што не трэба прапускаць расейскія тавары».

Беларускі памежны камітэт раней заяўляў, што ведае пра акцыю і «зжыве, пры неабходнасці, дадатковыя захады кантролю». Беларускі бок інфармуе кіроўцаў грузавікоў з расейскімі нумарамі пра акцыю і накіроўвае іх на іншыя пункты пропуску, распавядаў расейскаму ТАСС прэс-сакратар Дзяржпамежкамітэта Аляксандр Цішчанка.

Акцыя каля беларускай мяжы - не першая і не адзіная. Украінцы таксама блакуюць расейскія грузавікі на перавалах, якія вядуць у Закарпацце з іншых рэгіёнаў Украіны, не пускаюць іх у Еўропу. Як паведамляў УНІАН, удзел у акцыі бяруць «Правы сектар», «Карпацкая Сеч», Саюз удзельнікаў баявых дзеянняў на ўсходзе, «Пабрацімы Украіны горад Ужгарад» і валанцёрскі корпус «Азова». Спачатку акцыю называлі «ветлівай блакадай», а пазней, у гонар сімвала Закарпацця, - «Мядзведжай».

Са словаў журналісткі Алы Хаятавай, якая дапамагае ў арганізацыі блакады ў Закарпацці, у рамках акцыі прапускаюць грузавікі з беларускімі, латвійскімі і іншымі нумарамі, а таксама расейскія грузавікі, якія заязджалі ва Украіну з Еўропы:

«Калі ласка, запраўляйцеся тут, пакідайце грошы, праязджайце, і галоўнае - не вяртайцеся», - дадала яна.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках