20 красавiка 2024, Субота, 4:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зіма ненадоўга вернецца

1
Зіма ненадоўга вернецца

Сіноптыкі папярэджваюць пра ўзмацненне галалёдзіцы.

У сярэдзіне наступнага тыдня ў Беларусь вернецца зіма. Прагназуецца паступовае паніжэнне тэмпературы паветра. Пра гэта ў Facebook піша Дзмітрый Рабаў, начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

А пакуль зіма паводзіць сябе ў Беларусі, як «сабака на сене» - і вяртацца не спяшаецца, і сыходзіць не спяшаецца, адзначае Рабаў. У суботу месцамі пройдуць мокры снег і дождж (у Менску яны будуць неістотнымі). Уначы будзе ад мінус 4 да плюс 1, удзень - ад 0 да 6 градусаў цяпла. Такая ж дзённая тэмпература паветра будзе і ў нядзелю, а начная зменіцца - ад мінус 2 да плюс 3 градусаў. Чакаюцца кароткачасовыя ападкі (мокры снег і дождж). У панядзелак, 15 лютага, умовы надвор'я істотна не зменяцца. На поўдні нашай краіны прагназуецца да 8 градусаў цяпла.

А вось у сярэдзіне наступнага тыдня пачнуцца змены. Зіма паступова пачне заяўляць пра сябе. Сіноптыкі, аднак, пакуль не паведамляюць, наколькі панізіцца тэмпература паветра. Толькі папярэджваюць пра ўзмацненне галалёдзіцы і пра небяспеку знаходжання на лёдзе на рэках.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках