28 сакавiка 2024, Чацвер, 21:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У ЕЗ могуць адмовіцца ад купюр 500 еўраў

17
У ЕЗ могуць адмовіцца ад купюр 500 еўраў
Фота: dpa

Імавернасць таго, што Еўрапейскі цэнтральны банк (ЕЦБ) адмовіцца ад купюр па 500 еўраў, узрастае.

Аргументы на карысць захавання такой банкноты ў звароце становяцца ўсё менш пераканаўчымі, заявіў чалец праўлення ЕЦБ Бенуа Кёрэ ў інтэрв'ю французскаму выданню Le Parisien.

"Мы актыўна разглядаем гэтае пытанне і неўзабаве прымем пастанову. Кампетэнтныя ўлады ўсё часцей падазраюць, што гэтыя банкноты выкарыстоўваюцца ў супрацьзаконных мэтах, і гэты аргумент больш нельга ігнараваць з улікам усёй важнасці барацьбы з адмываннем грошай і фінансаваннем тэрарызму", - цытуе чыноўніка Інтэрфакс.

У студзені кіраўнік Еўрапейскага Звязу ў барацьбе з махлярствам (OLAF), італійскі пракурор Джавані Кеслер прапанаваў адмовіцца ад выкарыстання банкноты вартасцю 500 еўраў. З ягоных слоў, такі крок дазволіў бы значна ўскладніць жыццё ашуканцам і карупцыянерам.

У пачатку лютага старшы навуковы супрацоўнік Гарвардскай школы ім. Кенэдзі Пітэр Сэндс, які раней кіраваў банкам Standard Chartered, апублікаваў даследаванне паводле гэтай тэмы. Ён прыводзіць важкія довады на карысць адмовы ад буйных банкнот (не толькі еўра, але і $100) як інструмента барацьбы з тэрарызмам і ўхіленнем ад выплаты падаткаў.

Як стала вядома 22 студзеня, у 2015 года ў Еўразвязе была выяўленая рэкордная колькасць фальшывых банкнот. Усяго было канфіскавана 899 тысяч купюр.

У 2013 годзе шэраг нямецкіх экспэртаў ужо заклікалі адмовіцца ад самай буйной еўрапейскай купюры, сцвярджаючы, што яна патрэбная толькі крымінальнікам, карупцыянерам і тым, хто ўхіляецца ад выплаты падаткаў. Тады ў ЕЦБ заявілі, што ідэя, "безумоўна, заслугоўвае абмеркавання".

На канец 2015 года 500-еўравыя банкноты складалі 3% ад агульнай колькасці купюр у абарачэнні, прадстаўляючы пры гэтым 28% іх сукупнага кошту.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках