28 сакавiка 2024, Чацвер, 21:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мядзведзеў абвясціў аб пачатку халоднай вайны паміж Расеяй і NATO

39
Мядзведзеў абвясціў аб пачатку халоднай вайны паміж Расеяй і NATO
ДЗМІТРЫЙ МЯДЗВЕДЗЕЎ
ФОТА: РІА «НОВОСТИ»

Расейскі прэм'ер на Мюнхенскай канферэнцыі паскардзіўся, што дыялог з Еўропай у многіх напрамках цалкам абарваўся.

Прэм'ер-міністр РФ Дзмітрый Мядзведзеў канстатуе наступ новай халоднай вайны паміж NATO і Расеяй.

"Застаецца недружалюбнай і закрытай, паводле нашай ацэнцы, палітычная лінія NATO ў дачыненні да Расеі. Можна сказаць і больш рэзка: мы скаціліся ў часы новай халоднай вайны", - сказаў Мядзведзеў, выступаючы на Мюнхенскай канферэнцыі ў бяспецы, паведамляе Інтэрфакс.

Мядзведзеў працягнуў: "Ледзь не штодня нас абвяшчаюць самай страшнай пагрозай то для NATO агулам, то асобна для Еўропы, то для Амерыкі ды іншых краін. Здымаюць фільмы, у якіх рускія пачынаюць ядзерную вайну. Я часам думаю: мы ў 2016 сёння або ў 1962?"

Хоць рэальныя пагрозы, якія існуюць у гэтым "маленькім свеце", заключаюцца зусім у іншым, адзначыў прэм'ер-міністр.

Расейскі прэм'ер таксама канстатаваў існую праблему камунікацыі паміж Заходняй Еўропай і Расеяй.

"Наш інтэнсіўны дыялог аб будучай архітэктуры еўраатлантычнай бяспекі, глабальнай стабільнасці, рэгіянальных пагрозах цяпер асабліва неабходны. Лічу ненармальным, што ў многіх напрамках ён проста цалкам абарваўся", - сказаў Мядзведзеў.

Паводле ягоных слоў, праблему камунікацыі прызнаюць практычна ўсе і ў Заходняй Еўропе, і ў Расеі.

"Паралізаваць механізмы, якія дазвалялі своечасова здымаць узаемныя заклапочанасці", - падагульніў расейскі прэм'ер.

На думку Мядзведзева, ацэнка міжнародных стасункаў, зробленая прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным на Мюнхенскай канферэнцыі ў 2007 годзе, апынулася нават менш песімістычнай, чым карціна сённяшняга дня.

Прэм'ер нагадаў, што Пуцін казаў тады пра ідэалагічныя стэрэатыпы, падвойныя стандарты, якія толькі ўзмацняюць напружанасць у міжнародных стасунках, а ў сусветнай супольнасці застаецца ўсё менш магчымасцяў для прыняцця значных палітычных пастаноў.

"Давайце задамо пытанне: а ці не занадта мы згушчалі у той час фарбы? Можа, нашы ацэнкі былі залішне песімістычныя? На жаль, мушу канстатаваць, што карціна сёння нават больш сур'ёзная. Развіццё падзей 2007 года апынулася куды як больш драматычным", - заявіў Мядзведзеў.

Ён падкрэсліў, што "адзінай вялікай Еўропы як не было, так і няма, эканомікі растуць вельмі слаба, абвастрыліся канфлікты ў краінах Блізкага Усходу і Паўночнай Афрыкі, міграцыйны калапс, стасункі ЕЗ і Расеі сапсаваныя, на Украіне грамадзянская вайна".

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках