25 красавiка 2024, Чацвер, 23:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Разведка: РФ даслала ў Данбас эшалоны з узбраеннем і наймітамі

10
Разведка: РФ даслала ў Данбас эшалоны з узбраеннем і наймітамі
ФОТА З САЙТА RU.TSN.UA

Расея даслала падмацаванне асабовым складам, узбраеннем і вайсковай тэхнікай, боепрыпасамі і ГЗМ баевікам у Данбасе.

Пра гэта інфармуе Галоўная ўправа разведкі Мінабароны Украіны, паведамляе «Украинская правда».

«Зафіксаванае прыбыццё на чыгуначную станцыю Ілавайск - двух эшалонаў з вайсковай тэхнікай (15 платформаў), дызельным палівам (да 180 тон), боепрыпасамі і матэрыяльна-тэхнічнымі сродкамі (10 вагонаў), у раён Бокава-Платава (заходні прыгарад Антрацыта) - расейскіх наймітаў», - гаворыцца ў паведамленні.

Пасля баявога ўпарадкавання ў складзе падраздзяленняў (узвод-рота) імі будуць даўкамплектаваныя злучэнні і часткі 2 АК.

Акрамя таго, у штабе АТА раней паведамілі, што ў Харцызск Расея паставіла 200 тон боепрыпасаў да забароненых менскімі дамовамі 122-мм і 152-мм артылерыйскіх сістэм, танкаў і ручных супрацьтанкавых гранатамётаў.

«У Ілавайск - 240 тон дызельнага паліва і тры платформы з вайсковай тэхнікай, і ў Луганск - да 300 тон боепрыпасаў», - адзначылі ў штабе АТА.

Таксама паводле звестак штаба АТА расейскія вайскоўцы і баевікі праводзяць узмоцненыя вучэнні: побач з Шыракіно баевікі і расейскія вайскоўцы, якія ўваходзяць у так званы «9-ты асобны мотастралковы полк ДНР», які размешчаны ў Новаазоўску, правялі стрэльбы з адпрацоўкай высадкі дэсанту на ўзбярэжжы Азоўскага мора.

У раёне мыса Опук на ўзбярэжжы Чорнага мора расейскі флот і дэсантнікі трэніраваліся весці марскую дэсантную аперацыю.

Паводле звестак выведкі Мінабароны, 3 асобная мотастралковая брыгада (Горлаўка) 1 АК вядуць змены маркіроўкі забароненага ўзбраення і вайсковай тэхнікі, у першую чаргу, са складу УС РФ, з мэтай утойвання фактаў парушэння Менскіх дамоўленасцей.

Таксама ўстаноўлена, што ў складзе 5 асобнай мотастралковай брыгады (Абільнае) у раёне Мар’інкі дзейнічае падраздзяленне УС РФ «Белы мядзведзь».

«Цягам дня праціўнік панёс страты ў асабістым складзе: адзін вайсковец УС РФ загінуў (Валерый Маскалец) і адзін атрымаў раненні падчас вылучэння ў складзе дыверсійнай разведвальнай групы ў раёне населенага пункта Зайцава», - адзначылі ў ГУР Мінабароны.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках