25 красавiка 2024, Чацвер, 16:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна пачала кансультацыі з ЕЗ аб транзіце фур з Расеі

7
Украіна пачала кансультацыі з ЕЗ аб транзіце фур з Расеі
ФОТА З САЙТА NEWS.LIGA.NET

Пасяджэнне Кабміна Украіны наконт сітуацыі з транзітам расейскіх грузаў запланаванае на 15 лютага.

Украіна праводзіць кансультацыі з Еўракамісіяй і краінамі ЕЗ паводле пытання транзіту расейскіх грузаў па ўкраінскай тэрыторыі. Пра гэта паведамляе прэс-служба міністэрства інфраструктуры Украіны, піша korrespondent.net.

"Цяпер таксама праводзяцца тэхнічныя кансультацыі з прадстаўнікамі Еўрапейскай Камісіі і асобнымі дзяржавамі-чальцамі ЕЗ. Правядзенне пасяджэння кабінета міністраў Украіны, дзе будзе прынятая адпаведная пастанова наконт сітуацыі (з транзітам грузаў з РФ), запланаваная на 15 лютага 2016 года", - гаворыцца ў паведамленні.

Міністэрства адзначае, што ініцыявала штодзённыя пасяджэнні Аператыўнага штаба рэагавання на сітуацыю з удзелам прадстаўнікоў Мінэканамразвіцця, фіскальнай службы, Дзяржпамежслужбы, Нацыянальнай паліцыі ды іншых зацікаўленых органаў улады.

Асноўнай задачай штаба з'яўляецца пастаянны маніторынг сітуацыі і выпрацоўка ўзгодненых прапаноў для разгляду кабінетам міністраў.

Раней сёння Расея прыпыніла рух украінскіх грузавікоў на сваёй тэрыторыі ў якасці захадаў у адказ на блакаванне расейскіх фур ва Украіне.

Нагадаем, акцыя ў блакаванні расейскіх фур стартавала напярэдадні ў Закарпацці. Пазней да акцыі ў блакаванні расейскіх фур далучыліся і іншыя заходнія вобласці Украіны. На гэты момант у акцыі бяруць удзел дзесяць украінскіх абласцей.

Адзначым, што Кабмін даручыў да панядзелка, 15 лютага, выпрацаваць пастанову ў сітуацыі з блакаваннем расейскіх фур.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках