27 красавiка 2024, Субота, 23:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Давыдзька: «Дзяржаве абвешчаная інфармацыйная вайна»

36
Давыдзька: «Дзяржаве абвешчаная інфармацыйная вайна»
ГЕНАДЗЬ ДАВЫДЗЬКА

Чарговы выпуск прапагандысцкай праграмы «Клуб рэдактараў» на тэлеканале «Беларусь-1» прайшоў у звычайным ключы.

«Нашай дзяржаве канкрэтна абвешчаная інфармацыйная вайна. Нядаўна вялася атака на міліцыю, потым на сябраў урада, а цяпер на журналістаў, перайшлі на асобы. Гэта не крытыка, а менавіта атака, - прыводзіць nn.by словы старшыні Белтэлерадыёкампаніі Генадзя Давыдзькі. - На сайце «Нашай нівы» апублікаваная нататка, дзе хтосьці незадаволены нейкім сюжэтам і зневажае вядоўцаў у сацыяльных сетках. Акрамя тыповых у такіх выпадках абраз, мне здалося дзіўным, што імёны «абуранай грамадскасці» былі замазаныя. Сталі глядзець, каму гэта чорна-белая газета - у сэнсе, без паўтонаў, - дае слова на сваім сайце. Вось партфоліа аднаго з абураных - захапленне фашыстамі, эсэсаўская форма, свастыка, нацысцкае прывітанне, сэлфі са зброяй, з двайніком Гітлера. Словам, вось хто адлюстроўвае «абураную грамадскасць». Чаму іх імёны замазалі?»

Рэдактар «Савецкай Беларусі» Павал Якубовіч адказаў Давыдзьку, што, на яго думку, у грамадстве павінна быць шмат меркаванняў. Ён супраць таго, каб затыкаць рты і лічыць частку прэсы сумленнай, а частку несумленнай.

Якубовіч нагадаў, што заклікае рэдактараў недзяржаўных СМІ да ўдзелу ў тэлеперадачы. На што Давыдзька заявіў, што «запрашалі, яны адмаўляюцца».

Давыдзька запэўніў, што чакае, пакуль да яго дойдзе ліст, дасланы рэдактарамі недзяржаўных СМІ. «Мы пачнем супрацоўнічаць, толькі не пераходзячы на асобы, - паабяцаў ён і працягнуў. - Інсінуацыі, завуаляваныя і відавочныя заклікі да пратэстаў, а на форумах нават да пагромаў - гэта практычная сутнасць усіх антыдзяржаўных СМІ. Яны працуюць на развал дзяржавы», - прабурчаў Давыдзька.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках