27 красавiка 2024, Субота, 17:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алеся Садоўская: У Маладэчне замятаюць сляды серыі злачынстваў

7
Алеся Садоўская: У Маладэчне замятаюць сляды серыі злачынстваў
Алеся Садоўская

12 лютага суд Маладэчна накіраваў жыхарку Маладэчна Алесю Садоўскую на прымусовае лячэнне на 6 месяцаў.

Пра тое, што суд адбудзецца, яе не папярэдзілі.

Алеся Садоўская пракаментавала гэты жорсткі прысуд суддзі Ганны Дземашкевіч Беларускаму дакументацыйнаму цэнтру:

- Пра гэты суд я даведалася ад свайго адваката. Нягледзячы на тое, што суддзя абвясціла, што пастанова абскарджанню не падлягае - мы будзем яе абскарджваць. Прызначэнне прымусовага лячэння праходзіла ў рамках крымінальнай справы, якая была распачатая ў 2014 годзе, калі я нібыта збіла падпалкоўніка І. Коміка. З тых часоў мяне не запрашалі ні на адно пасяджэнне ў гэтай справе, спасылаючыся на заключэнне экспэртаў, якія паказалі, што «я не магу самастойна прадстаўляць свае інтарэсы ў крымінальным працэсе».

У мяне на руках ёсць заключэнні незалежных беларускіх і расейскіх экспэртаў, у якіх гаворыцца, што я здаровая. Мае праблемы са здароўем заснаваныя выключна на перажываннях праз дачку Кацю. Яна больш за два тыдні ў бальніцы, а сёння зрабілі УГД сэрца і паведамілі, што ёсць змены, чаго раней не было. Таксама сёння мне стала вядома, што псіханеўралагічны дыспансер прад'яўляе прэтэнзію да лекараў «Навінак» за тое, што яны мяне не шпіталізавалі 1-га лютага. Я магу выказаць сваё суб'ектыўнае меркаванне, што ў Маладэчне замятаюць сляды серыі злачынстваў: катаванні «ластаўкай», незаконнае распачынанне крымінальнай справы, прымусовае дастаўленне ў псіхіятрычны стацыянар і адабранне дзіцяці».

Алесю Садоўскую, у якой летась адабралі дачку нібыта з прычыны псіхічнага захворвання маці, 1-га лютага выклікалі ў аддзел адукацыі райвыканкама, дзе адбылася спроба справакаваць жанчыну на нервовы зрыў. Справа ў тым, што Садоўская просіць скасаваць статус дачкі, якую прызналі «пакінутай без апекі бацькоў».

Пасля гэтага медыкі мясцовага псіхіятрычна-неўралагічнага дыспансера, дзе яна стаяла на ўліку, склалі заключэнне аб накіраванні яе на абследаванне ў Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр псіхічнага здароўя. Прычым Садоўскую ў кабінет не запрасілі і заключэнне аб накіраванні ёй не паказалі. Праз некаторы час яе ў прымусовым парадку павезлі ў «Навінкі». Але лекары РНПЦ псіхічнага здароўя падстаў для шпіталізацыі Садоўскай не знайшлі.

У жніўні мінулага года суд Маладэчанскага раёна пачаў разглядаць позву аддзела адукацыі, спорту і турызму Маладэчанскага райвыканкама аб адабранні 8-гадовай Кацярыны Садоўскай у яе маці.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках