28 красавiка 2024, Нядзеля, 20:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Моладзь БНФ правядзе тыдзень беларускай мовы

1
Моладзь БНФ правядзе тыдзень беларускай мовы

Да Дня роднай мовы актывісты правядуць шэраг мерапрыемстваў, сярод якіх прагляды фільмаў на беларускай мове, сустрэчы з грамадскімі дзеячамі, дыскусіі.

«Радыё Свабода» апублікавала на сваім сайце праграму мерапрыемстваў, запланаваную актывістамі БНФ.

15 лютага — настольныя гульні на беларускай мове (10.00-21.00)

16 лютага — нефармальная дыскусія на тэму «Колькі дзяржаўных моваў нам патрэбна?» (19.00)

17 лютага — выступы дырэктара Беларускага гуманітарнага ліцэю Уладзімера Коласа, грамадскага дзеяча Алега Трусава, прагляд дакументальнага фільму пра ліцэй (19.00)

18 лютага — інтэрактыўная пастаноўка форум-тэатру «Мова» (19.00)

19 лютага — кінамарафон: а 17.30 — «Тутэйшыя» (2007), мастацкі фільм Валера Мазынскага паводле п’есы Янкі Купалы, забаронены да паказу ў Беларусі Міністэрствам культуры; а 19.00 — «Вышэй за неба» (2012), стужка пра беларускую моладзь, першае ў гісторыі беларускае кіно, забароненае чыноўнікамі ПРААН; а 21.30 — «Племя» (2015), экспэрыментальнае ўкраінскае нямое кіно, галоўную ролю ў якім выканала беларуская акторка Яна Новікава.

20 лютага — гарадскі квэст у межах цэнтру Менска. Для таго, каб узяць удзел, неабходна зарэгістравацца праз тэлефон ці ў інтэрнэце да 19 лютага.

21 лютага — завяршэнне тыдня, святочны канцэрт (20.00).

Усе імпрэзы пройдуць па адрасе: г. Менск, вул.Чарнышэўскага, д.3, уваход вольны.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках