28 красавiка 2024, Нядзеля, 11:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алесь Макаеў: Сустрэнемся на Кастрычніцкай плошчы а 12-й гадзіне

5
Алесь Макаеў: Сустрэнемся на Кастрычніцкай плошчы а 12-й гадзіне
Алесь Макаеў
ФОТА: «Радыё Свабода»

Лідары апазіцыі і прадпрымальнікі з Менска і рэгіёнаў падтрымалі заклік выйсці на Плошчу.

«Усё застаецца ў сіле, мой заклік да прадпрымальнікаў прыходзіць на Плошчу і падтрымка людзей, якія таксама супраць указу. Ведаю, што мяне падтрымалі палітыкі Мікалай Статкевіч, Анатоль Лябедзька і іншыя, прадпрымальнікі з розных рэгіёнаў маюць намер прыехаць. Мы хочам, каб з намі лічыліся, каб да нас прыслухаліся па-сапраўднаму», - паведаміў раніцай 15 лютага Алесь Макаеў «Радыё Свабода».

Прадпрымальнік быў дома і сказаў, што ў нядзелю ніякага знешняга назірання за сабой не заўважыў.

А 11 гадзіне Алеся Макаева выклікаюць у гаспадарчы суд Менска паводле штрафу, але прадпрымальнік сказаў, што сёння ў суд не пойдзе, бо мае намер сканцэнтравацца на акцыі на Кастрычніцкай плошчы.

Раней сайт charter97.org паведамляў, што лідары беларускіх прадпрымальнікаў, якія пратэставалі супраць указу №222, заклікалі калег аб'ядноўвацца і выходзіць на галоўную Плошчу краіны. Нягледзячы на тое, што РГА «Перспектыва» адклікала заяўку на мітынг 15 лютага прадпрымальнікі выйдуць у гэты дзень на акцыю пратэсту ў цэнтры Менска. Пра падтрымку акцыі прадпрымальнікаў заявілі лідары беларускай апазіцыі і праваабаронцы.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках