28 красавiка 2024, Нядзеля, 15:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Еўропе пачалася акцыя-галадоўка ў падтрымку Саўчанкі

2
У Еўропе пачалася акцыя-галадоўка ў падтрымку Саўчанкі
НАДЗЕЯ САЎЧАНКА

Сёння пачалася агульнаеўрапейская акцыя «Свабоду Надзеі Саўчанцы - мы галадаем».

Пра гэта паведамляе Радыё Свабода.

Да акцыі можа далучыцца кожны ахвочы. «Вядома, я далучаюся таксама і спадзяюся, што многія калегі з парламента і Сенату - вышэйшай палаты парламента Чэхіі - далучацца. Мы хочам, каб больш гаварылася ў нас пра Украіну і пра палітычных вязняў. І канфлікт на ўсходзе Украіны - гэта таксама вельмі важная тэма, якую нельга недаацэньваць», - адзначыла чэшская дэпутатка, адна з ініцыятарак акцыі Крысціна Зелянкова.

Яна мяркуе, што галоўнае - гэта данесці да ўкраінскай лётчыцы Саўчанкі, якую незаконна ўтрымліваюць у РФ, што яна не адна, што пра яе думаюць і перажываюць. У Чэхіі ўжо ўдзельнічаюць у акцыі некалькі чалавек.

З яе слоў, акцыя павінна прайсці ва ўсіх краінах-сябрах Рады Еўропы. «Не магу цяпер сказаць, ці ўсе краіны да нас далучацца. Але ўсе краіны ведаюць пра рэзалюцыю Рады Еўропы, яна даступная на сайце Рады Еўропы, кожны можа яе прачытаць і прапанаваць прыняць парламентам сваёй краіны, а затым адправіць яе ў Маскву», - дадала Зелянкова.

Акцыя працягнецца да канца лютага гэтага года.

Адзначым, што Саўчанка абвясціла аб сухой галадоўцы.

Нагадаем, што следства РФ абвінавачвае незаконна ўтрыманую на тэрыторыі Расеі лётчыцу УСУ, народную дэпутатку Надзею Саўчанку паводле артыкула «забойства» і «замах на забойства». Пасля захопу ў палон баявікамі, яе пераправілі на тэрыторыю Расеі, дзе сілавікі сфабрыкавалі супраць яе справу.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках