28 красавiка 2024, Нядзеля, 19:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Квіток камунальных выплат Мясніковіча: чыноўнікі плацяць за камунальныя паслугі капейкі

54

Як вы думаеце, у колькі абыходзіцца абслугоўванне катэджа ў Менску?

Высвятляецца, неверагодна танна. Прынамсі, калі судзіць па квітку былога прэм'ер-міністра, а цяпер галоўнага «сенатара» Міхаіла Мясніковіча.

За жнівень 2015 года Мясніковічу быў выстаўлены рахунак за камунальныя паслугі... 29 100 рублёў!

«І гэта не за пакой у камунальнай кватэры, а за раскошны катэдж ва ўтульным кутку Менска», - адзначае лідар АГП Анатоль Лябедзька, публікуючы фота жыроўкі на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.

«Міхаіл Уладзіміравіч любіць пагаварыць пра сацыяльна арыентаваную эканоміку і клопат улады аб народзе. Асабліва ў рэжыме маналогу. Пра беларускі «эканамічны цуд» ён нават напісаў тоўстую кніжку з амбіцыйнай назвай «Эвалюцыйныя трансфармацыі ў эканоміцы Беларусі». Гэтыя людзі трансфармуюць вось ужо больш за дваццаць гадоў. І мяркуючы па гэтаму квітку робяць гэта вельмі і вельмі своеасабліва.

Калі самыя прыбытковыя чыноўнікі лукашэнкаўскай «вертыкалі» выграбаюць з бюджэту нават капейкі, то пра якую эфектыўнасці і перспектыўнасць эканамічнай і сацыяльнай мадэлі можна казаць. Людзям прапануюць зацягнуць паясы, а самі субсідзіруюць абслугоўванне сваіх катэджаў коштам у мільёны даляраў. Катэджаў, пабудаваных зноў жа за кошт падаткаплацельшчыкаў.

І, Мясніковіч, тут не выключэнне. Ён частка сістэмы. Цынічнай і бессаромнай, нахабнай і сквапнай, крывадушнай і ілжывай», - піша Лябедзька ў каментары пад фота.

Напісаць каментар 54

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках