28 красавiка 2024, Нядзеля, 10:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міхалок прыехаў у Менск па дазвол на канцэрт

12

Лідар гурта Brutto Сяргей Міхалок прыехаў у Менск з мэтай асабіста атрымаць гастрольнае пасведчанне на менскі канцэрт.

Фотаздымак Міхалка на фоне знака «Мінск - горад-герой» з'явіўся ў афіцыйным твітэры гурта. Са слоў прадусара гурта Антона Азізбекяна, Сяргей не можа знаходзіцца ў Кіеве і спакойна піць гарбату. Ён хоча асабіста сустрэцца з кіраўніцтвам Менгарвыканкама і атрымаць дазвол выступіць у Палацы спорту ў траўні.

Нагадаем, на мінулым тыдні гурт Brutto падаў у гарвыканкам заяву на атрыманне гастрольнага пасведчання, а таксама вызначыць месца і дату менскага канцэрта. Прыдатную музыкам дату 27 траўня прапанаваў Палац спорту. Таксама ў планах у гурта вясновы тур па гарадах Беларусі.

Фота: @BRUTTO_BAND
Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках