27 красавiка 2024, Субота, 21:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ірына Яскевіч: Людзі самі аб'ядноўваюцца

4
Ірына Яскевіч: Людзі самі аб'ядноўваюцца
Ірына Яскевіч
ФОТА: UCPB.ORG

Віцебскі лідар прадпрымальнікаў не змагла прыйсці на акцыю пратэсту ў Менску, але заўважае, што народ сабраўся і без лідараў.

На менскім мітынгу прадпрымальнікаў 15 лютага актывісты заўважылі, што няма каардынатара аргкамітэта для стварэння прафзвязу прадпрымальнікаў «Разам» Ірыны Яскевіч, якая раней казала пра пастанову ехаць на Плошчу. Прадпрымальнікі на Кастрычніцкай плошчы распавядалі: ёй не далі прыехаць, яе і іншых пераследуюць улады.

«Скажам так, мяне не было на Плошчы з уважлівай прычыны, не мела магчымасці. Не магу сказаць больш, таму што заўтра рабочая група, паслязаўтра суд, - патлумачыла «Радыё Свабода» Ірына Яскевіч. - Але сутнасць не ў гэтым. Форум зняў заяўку на мітынг, але людзі паехалі, Яскевіч не прыехала, а людзі на Плошчы. Гэта сведчыць аб тым, што гэта жыццёвая праблема, якую трэба развязваць, што гэта не на людзей хтосьці ўплывае, хоча іх кудысьці ўцягнуць або выцягнуць.

Не звяртаючы ўвагі на форумы, на лідараў, людзі кансалідаваліся, аб'ядналіся. І кажуць, што гэта не прыдуманая гісторыя, што яны не ў адпачынках, а што іх пакінулі без працы, не патлумачыўшы прычын. Мы выплачваем падаткі, прывозілі тавар у тых межах, якія былі дазволеныя. І мы гаварылі неаднаразова, што мы не можам мець тых дакументаў, якіх патрабуюць ад нас, маленькіх ІП. Партыямі мы не закупляемся, з намі не працуюць аптовыя базы, мы бяром у дробнага раздробнага гандлю. Таму такая сітуацыя і атрымалася, мы сапраўды загнаныя ў кут. Заўтра буду на працоўнай групе, паглядзім, ці будзе яна сапраўды працоўнай групай».

Суд над Ірынай Яскевіч за ранейшыя акцыі пратэсту пачнецца паслязаўтра, 17 лютага, а 14:30 у судзе Маскоўскага раёна Мінска.

Сёння падчас акцыі ў Менску Анатоль Лябедзька заклікаў калегаў Ірыны Яскевіч і ўсіх неабыякавых прыйсці да будынка суда і падтрымаць яе.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках