27 красавiка 2024, Субота, 22:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вялікі фотарэпартаж з акцыі прадпрымальнікаў у Менску

3

Менскі блогер зрабіў фотасправаздачу з акцыі пратэсту ІП на Кастрычніцкай плошчы.

Беларускія прадпрымальнікі сёння выйшлі на Кастрычніцкую плошчу ў Менску. Акцыя доўжылася амаль паўтары гадзіны, і на ёй прагучала некалькі палітычных патрабаванняў да беларускіх уладаў і асабіста да Лукашэнкі.

Блогер Максім Міровіч апублікаваў фотасправаздачу з сённяшняга мітынгу.

Пад 12.00 плошча выглядала вось так, народ паступова падыходзіць, міліцыі няма, толькі ДПС і "супрацоўнікі ў цывільным".

Рэпарцёры ўжо на месцы, многія вядуць лайф-стрым з Кастрычніцкай.

Падцягваюцца і вядомыя апазіцыянеры. Вось, напрыклад, Уладзімір Някляеў, беларускі паэт і кандыдат на мінулых выбарах, збіты падчас снежаньскіх пратэстаў 2010 года.

Распаўсюджваюць вось такую ўлётку пра народны рэферэндум. Нешта пра падзел уладаў і самакіраванне.

Разгортваюць палатняны банэр са словамі аб свабодзе прадпрымальніцтва.

Ціхары ў цывільным. Такія супрацоўнікі здымаюць мітынгі для "далейшай працы" - аналітыкі праглядаюць запісы, выяўляючы лідараў пратэсту, і бяруць іх на аловак.

Рэпарцёры "Нашай Нiвы" вядуць жывую трансляцыю.

Мікола Статкевіч - былы кандыдат у прэзідэнты і палітвязень, які адседзеў у турме некалькі гадоў. Статкевіч уважаецца цяпер за аднаго з самых уплывовых лідараў нашай раскіданай і разрозненай апазіцыі.

Анатоль Лябедзька, былы дэпутат Вярхоўнага савета 12 і 13 склікання, цяпер старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі (АГП).

Мітынгоўцы на фоне Палаца рэспублікі. Прадпрымальнікі кажуць, што дзякуючы новым указам Лукашэнкі стала практычна немагчыма працаваць, амаль 200 000 чалавек пазбаўленыя сродкаў да існавання.

"Наша служба и опасна, и трудна, и на первый взгляд как будто не видна".

А на другі бачная :)

Народ падыходзіць да Палаца Рэспублікі, з гранітных прыступак выступаюць прадпрымальнікі: "У рэгіёнах няма працоўных месцаў, пенсія і заробак - 2-3 мільёны, а кошты растуць".

Прагучала прапанова збірацца на акцыі пратэсту кожны панядзелак, мітынгоўцы актыўна падтрымліваюць.

Міліцыі на акцыі няма наогул. На пад'ездах да плошчы стаіць ДПС і некалькі чалавек у цывільным.

Пад'язджае снегапрыбіральная машына. Кіроўца чытае ўлётку прадпрымальнікаў :)

Выступоўцы заяўляюць, што Лукашэнка абразіў сотні тысяч людзей, назваўшы прадпрымальнікаў "бандытамі".

Пратэстоўцы на фоне Палаца культуры прафсаюзаў. Дарэчы, цяпер у менскім аўтобусе нумар 100 (жоўценькі такі, па праспекце ходзіць) пусцілі апавяданні пра тыя месцы, паўз якія вы праязджаеце. Сёння даведаўся, што Палац прафсаюзаў быў пабудаваны ў 1956 годзе, маючы ў якасці архітэктурнага прататыпу грэцкі Парфенон.

Гукавое афармленне акцыі пратэсту - дзядзечка стукае лыжкай у пустую міску.

Актывіст Максім Вінярскі ў сваім рэпертуары - прыйшоў на акцыю вось у такой кашульцы.

Пратэстоўцы.

Выступае Уладзімір Някляеў: "Кожны з нас, хто нешта робіць - прадпрымальнік. Лукашэнка душыць ІП, бо баіцца сярэдняга класа, эканамічна незалежных людзей. Рэжым душыць усе праявы волі. Сёння ў Брусэлі ЕЗ збіраецца зняць санкцыі з Лукашэнкі. Я прапаную прыняць пасланне тут на мітынгу да палітыкаў ЕЗ: Лукашэнка здымае з народа шкуру, а вы здымаеце з яго санкцыі".

Канстытуцыя ў руках людзей з банэрам.

Працуюць рэпарцёры Reuters.

Удзельнікі мітынгу прагаласавалі за зварот да палітыкаў ЕЗ, прапанаванага Някляевым.

Лідар прадпрымальнікаў Макаеў звярнуўся да актывістаў перспектывы: "Нам няма чаго дзяліць" і заклікаў іх выходзіць на акцыі ІП. Была прынятая рэзалюцыя мітынгу з патрабаваннем скасаваць указ 222 для перадачы ў адміністрацыю Лукашэнкі. Удзельнікі акцыі прынялі пастанову сабрацца на Кастрычніцкай плошчы ў наступны панядзелак а 12 гадзіне.

"І небяспечная, і цяжкая". Як аднойчы дакладна заўважыў Варламаў - усё гэбісты чамусьці заўсёды ходзяць з торбачкай на рамяні - гэта альбо барсетка, альбо маленькі планшэт, альбо торба на поясе, альбо, як у гэтым выпадку - чахол ад відэакамеры.

Прадпрымальніца з 23-гадовым стажам кажа пра тое, што ўжо год працуе «у мінус». Змяніць працу практычна немагчыма, бо ў краіне няма ніякіх вакансій.

Выступае Статкевіч.

Людзі галасуюць за тое, каб правесці новую акцыю пратэсту ў наступны панядзелак.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках