28 красавiка 2024, Нядзеля, 14:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Магілёўскія ІП выйшлі да аблвыканкаму ў падтрымку мітынгу ў Менску

Магілёўскія ІП выйшлі да аблвыканкаму ў падтрымку мітынгу ў Менску
ФОТА: SVABODA.ORG

Некалькі дзясяткаў магілёўскіх прадпрымальнікаў з розных гандлёвых цэнтраў і рэчавых рынкаў горада выйшлі 15 лютага да будынку аблвыканкаму.

Многія з бізнэсоўцы заяўлялі, што іх прысутнасць на плошчы Леніна звязаная з падтрымкай калег, мітынгоўцаў у Менску.

Некалькі бізнэсоўцаў грамада дэлегавала на размову з начальнікам управы прадпрымальніцтва Віктарам Красоўскім. Прабылі яны ў чыноўніка блізу гадзіны.

«Мы хадзілі, каб даведацца, што нам далей рабіць, - распавёў «Радыё Свабода» адзін з удзельнікаў перамоў. - Нам адказалі: «У каго ёсць дакументы - працуйце. Вас ніхто чапаць не будзе. Заўтра будзе пасяджэнне ў Міністэрстве эканомікі і будзе разглядацца 222-і ўказ. Можа, будзе нейкая новая інфармацыя». Усе абяцанні на словах. Дакументальнага пацверджання няма».

Пакуль дэлегацыя прадпрымальнікаў вяла перамовы ў аблвыканкаме, іх калегі на плошчы абмяркоўвалі паміж сабой сітуацыю, якая ўтварылася пасля ўваходжання ў дзеянне 222-га ўказа.

На пытанне, чаму сабраліся ля аблвыканкаму, некаторыя заяўлялі, што так падтрымліваюць мітынг прадпрымальнікаў у Менску.

Нагадаем, што з 1 студзеня 2016 года беларускія ІП масава спынілі гандаль. З гэтай даты, згодна з указам Лукашэнкі, прадпрымальнікі не змогуць прадаваць тавары лёгкай прамысловасці, увезеныя з краін Мытнага саюза, без сертыфікатаў. З пачатак студзеня 2016 га на пустых рынках і ў гандлёвых цэнтрах Беларусі праходзяць стыхійныя мітынгі прадпрымальнікаў.

У студзені прадпрымальнікі Гомеля, Віцебска, Магілёва ды іншых гарадоў Беларусі праводзілі шматлікія акцыі пратэсту ля будынкаў абласной і гарадской адміністрацыі, патрабуючы скасавання ўказу №222.

15 лютага прайшла маштабная акцыя пратэсту прадпрымальнікаў на Кастрычніцкай плошчы ў Менску.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках