28 красавiка 2024, Нядзеля, 1:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парашэнка пра «веліч» РФ: Хварэюць адны, а за лячэнне плацяць іншыя

6
Парашэнка пра «веліч» РФ: Хварэюць адны, а за лячэнне плацяць іншыя
Пятро Парашэнка
ФОТА: АР

Расея апынулася ў поўнай ізаляцыі праз свае хворыя амбіцыі.

Пра гэта заявіў прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка, паведамляе сайт кіраўніка дзяржавы.

Прэзідэнт заявіў, што Расейская Федэрацыя не змянілася за апошнія 25 гадоў. "Імперыя не змянілася, і доказам гэтага з'яўляецца і анэксія Крыма, і агрэсія на ўсходзе нашай дзяржавы, і Бамбаванні расейскімі знішчальнікамі мірных кварталаў у Сірыі", - падкрэсліў ён.

Ён выказаў здагадку, што ў выпадку, калі б Украіна не стала незалежнай дзяржавай у 1991 годзе, то ўкраінскія вайскоўцы павінны былі б выконваць так званы "інтэрнацыянальны абавязак" у Сірыі ды іншых краінах Блізкага Усходу.

"Тут няма на карце свету такога пункту, які быў бы недасяжны для балючых геапалітычных расейскіх амбіцый", - перакананы Парашэнка.

"Імперская манія велічы - вельмі небяспечны дыягназ. Хварэюць ёю адны, а за лячэнне плацяць іншыя, прычым сваімі жыццямі. Менавіта таму цяпер увесь свет - з Украінай, і Расея апынулася ў поўнай ізаляцыі", - падкрэсліў прэзідэнт.

Нагадаем, што Парашэнка на Мюнхенскай канферэнцыі аб бяспецы заявіў, што ва Украіне не грамадзянская вайна, а агрэсія Расеі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках