28 красавiка 2024, Нядзеля, 10:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На жыхарку Гародні завялі крымінальную справу за выкінуты тэлевізар

17
На жыхарку Гародні завялі крымінальную справу за выкінуты тэлевізар

Да двух гадоў турмы пагражае жанчыне, якая вынесла на сметнішча арыштаваны тэлевізар.

Крымінальная справа распачатая ў дачыненні да жыхаркі Гародні, якая вынесла на сметнішча арыштаваны тэлевізар, паведамляе БелТА.

"У мінулым годзе на тэлевізар, які належаў супольна жыхарцы Горадні і ейнаму брату, падчас правядзення следчых дзеянняў быў накладзены арышт. Такі захад патрэбны, напрыклад, для выплаты шкоды шляхам рэалізацыі рэчы", - растлумачылі ў прэс-службе УУС.

Жанчыну папярэдзілі аб крымінальнай адказнасці за псаванне, выкарыстанне, утойванне або адчужэнне маёмасці, на якую накладзены арышт. Сваяк быў асуджаны. Аднак пра тое, што праводзіць з тэлевізарам маніпуляцыі забаронена, яна забылася.

Паводле слоў жанчыны, тэхніку яна не схавала і не прадала, а пазбавілася, бо тая састарэла. Гэты факт і выявіўся падчас працэсуальных дзеянняў.

У дачыненні да парушальніцы распачатая крымінальная справа паводле артыкула 409 «Незаконныя дзеянні ў дачыненні да маёмасці, што падпала пад вопісу або арышт" КК Беларусі. Пакаранне паводле артыкула прадугледжвае штраф, або арышт на тэрмін да шасці месяцаў, або пазбаўленне волі на тэрмін да двух гадоў.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках