28 красавiка 2024, Нядзеля, 10:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лябедзька: Пастанова аб скасаванні санкцый больш кансервуе, чым змяняе сітуацыю

8
Лябедзька: Пастанова аб скасаванні санкцый больш кансервуе, чым змяняе сітуацыю
АНАТОЛЬ ЛЯБЕДЗЬКА
ФОТА: RFE/RL

Гэтая пастанова чыноўнікаў і палітыкаў ЕЗ, таму і адказнасць за гэтую пастанову нясуць яны.

Старшыня АГП Анатоль Лябедзька сказаў, што спакойна ставіцца да пастановы Еўразвязу, які скасаваў большасць санкцый супраць афіцыйнага Менска, паведамляе «Радыё Свабода».

«Гэта пастанова чыноўнікаў і палітыкаў ЕЗ, таму і адказнасць за гэтую пастанову нясуць яны. Я думаю, чым гэта пастанова можа дапамагчы беларусам? Бо многія стаялі з галавой, павернутай на Захад, і чакалі больш дзейснай дапамогі і салідарнасці. А сёння сітуацыя развіваецца так, што адказнасць за тое, што адбываецца ў Беларусі, павінны ў першую чаргу несці грамадзяне. Гэта такі выклік для прыхільнікаў перамен. І магчыма, гэта паспрыяе большай кансалідацыі ўнутры самой краіны. Гэта тое, што я называю пазітыўным бокам гэтай пастановы.

Але толькі час пакажа, наколькі гэта было прадумана і эфектыўна. Я думаю, што гэтая пастанова больш кансервуе, чым мяняе сітуацыю. Яна больш дэматывуе ўлады нешта рабіць, чым падштурхоўвае іх да перамен. Разам з тым, нам трэба не перажоўваць гэтую пастанову, а працаваць унутры краіны, тым больш, што нейкія маленькія магчымасці ўсё ж застаюцца».

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках