Мянчанкі паказалі майстар-клас рамонту ровараў
1- 21.02.2016, 21:21
- 8,367
Дзяўчаты паказалі, як замяніць прабітую камеру, ачысціць і змазаць ланцуг, наладзіць гамавальнік.
«Чаму ад дзяўчат? Мы імкнемся разбіваць гендэрныя стэрэатыпы, - паведамілі onliner.by арганізатары незвычайнага майстар-класа, які прайшоў сёння ў месцы, вядомым менскім раварыстам як «Гараж 38». - Мяркуем, што рамонт ровара - не толькі «мужчынская справа».