16 снежня 2024, панядзелак, 9:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Іран падпісаў кантракт з Total на пастаўку нафты

2
Іран падпісаў кантракт з Total на пастаўку нафты
ФОТА З САЙТА FXEMPIRE.COM

Нацыянальная іранская нафтавая кампанія (NIOC) падпісала з французскай Total кантракт на пастаўку нафты.

Гэты кантракт дасць магчымасць Total закупляць у Ірана 150-200 тыс. барэляў нафты ў дзень, паведамляе Інтэрфакс са спасылкай на іранскае агенцтва Mehr.

Паводле звестак агенцтва, Total не з'яўляецца першым еўрапейскім кліентам Ірана на пастаўку нафты пасля скасавання санкцый. Намеснік міністра нафтавай прамысловасці Ірана Ракнадзін Джавадзі не стаў удакладняць першую краіну, з якой быў падпісаны кантракт.

Джавадзі, спасылаючыся на план экспарта на наступны год у 2,3 млн. барэляў нафты, сказаў, што «павелічэнне здабычы і экспарту нафты на 500 тыс. барэляў у хуткім часе стане цалкам рэальным», цытуе агенцтва.

Таксама цяпер Іран вядзе некалькі перамоваў з такімі кліентамі ў Еўропе, як Гішпанія, Італія, Нямеччына, Францыя, Чэхія, Грэцыя і Вялікабрытанія. За апошнія тыдні Іран падпісаў шэраг кантрактаў і мемарандумаў аб узаемаразуменні з шэрагам еўрапейскіх нафтавых кампаній, у тым ліку з італьянскімі Saipem і Naples, расейскім «ЛУКОЙЛам» і некаторымі азіяцкімі кампаніямі.

Паводле звестак дакладу, апублікаванага сакратарыятам АПЕК, вытворчасць нафты Ірана вырасла з 2,766 млн. б/дз у 2014 годзе да 2,876 млн. б/дз у 2015 годзе.

Да ўвядзення санкцый у дачыненні да Ірана ў 2012 годзе, ЕЗ імпартаваў блізу 800 тыс. барэляў іранскай нафты і кандэнсату.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках