Украінскія валанцёры знайшлі ў баявікоў дзве расейскія ўстаноўкі «Град»
2- 6.02.2016, 11:08
- 24,710
Усяго было заўважана шэсць машын рэактыўнай сістэмы залпавага агню.
На аснове відэа вучэнняў баевікоў пад Тарэзам у раёне населенага пункта Мануілаўка валанцёры супольнасці InformNapalm ідэнтыфікавалі расейскія ўстаноўкі «Град».
Усяго было заўважана шэсць машын рэактыўнай сістэмы залпавага агню. Дзве з іх - баявыя машыны 2Б26 Град на базе КАМАЗ - не лічацца на ўзбраенні ўкраінскага войска. Валанцёры адзначаюць, што адна такая ўстаноўка ўжо была заўважаная ў Данецку.
Усе ўстаноўкі знаходзяцца на адлегласці больш за 35 км ад лініі размежавання, што фармальна не парушае менскіх дамоўленасцей. Але валанцёры нагадваюць, што марш і выхад на дыстанцыю атакі можа быць праведзены цягам некалькіх гадзін.