3 траўня 2024, Пятніца, 1:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генеральны сакратар ААН абвінаваціў Расею ў зрыве перамоў аб Сірыі

4
Генеральны сакратар ААН абвінаваціў Расею ў зрыве перамоў аб Сірыі
Пан Гі Мун
ФОТА: AFP

Зрыў міжсірыйскіх перамоў у Жэневе быў звязаны з нежаданнем Расеі спыніць падтрымку наземнай аперацыі сіл Башара Асада пад Алепа.

Пра гэта генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун заявіў у інтэрв'ю Financial Times у Лондане, пішуць «Ведомости».

"Як толькі пачалася сустрэча (у Жэневе), пад Алепа пачалося бамбаванне і наземная аперацыя, - сказаў Пан Гі Мун. - Гэта паставіла місію (спецпасланніка генеральнага сакратара ААН у Сірыі) Стафана дэ Містуры ў вельмі складанае становішча".

На думку генеральнага сакратара ААН, надзвычай далікатны дыпламатычны працэс аб Сірыі патрабуе неадкладнага спынення агню.

"Старанна выбіраючы выразы", піша FT, Пан Гі Мун сказаў, што Расея і Сірыя праявілі "недастатковую прыхільнасць" да выканання снежаньскай рэзалюцыі 2254 Рады бяспекі ААН. У гэтай рэзалюцыі гаворыцца пра новую канстытуцыю Сірыі, выбары цягам 18 месяцаў пасля пачатку распрацоўкі канстытуцыі і стварэнне легітымнага, шматбаковага, свецкага ўрада, які зоймецца падрыхтоўкай канстытуцыі. У тэксце не згадваецца цяперашні прэзідэнт Сірыі Башар Асад. У яе таксама ўключаны пункты аб спыненні бамбаванняў цывільных аб'ектаў і паўсюдным спыненні агню. Расея падтрымала гэтую рэзалюцыю.

"Гэта адная з вельмі нямногіх рэзалюцый (аб Сірыі), аднагалосна адобраных Радай Бяспекі за апошнія гады, прычым досыць важная і поўная", - указаў генеральны сакратар ААН.

На думку Пан Гі Муна, узмацненне падтрымкі Расеяй рэжыму Асада надзвычай негатыўна адбілася на працэсе ўрэгулявання, паставіўшы пад пагрозу спыненне агню.

"Напады, якія прадаўжаюцца з паветра, уключаючы легітымныя дзеянні супраць тэрарыстаў, у той жа час прывялі да ахвяр сярод цывільных асоб, разбурэння цывільных аб'ектаў. Асабліва цяпер, пасля пачатку перамоў, патрэбна адмысловая асцярожнасць. Але замест абмеркавання важных праблем перамовы загразлі ў дробных працэдурных пытаннях накшталт таго, каго запрашаць ці не, якія ўздымалі сірыйскія ўлады", - сказаў генеральны сакратар ААН.

На гэтым тыдні Стафан дэ Містура абвясціў паўзу ў міжсірыйскіх перамовах да 25 лютага пасля таго, як расейскія ВКС падтрымалі наступ урадавых войскаў у Сірыі. Міністр замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў заявіў, што не бачыць прычын прыпынення паветранай аперацыі, бо яна накіраваная супраць тэрарыстаў. Дэлегацыя сірыйскай апазіцыі пакінула Жэневу, заявіўшы, што не вернецца, пакуль не ўбачыць зрухаў у развязанні гуманітарных пытанняў у краіне.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках