2 траўня 2024, Чацвер, 23:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

РФ адмовіла ЗША ў перамовах аб ядзернай зброі

12
РФ адмовіла ЗША ў перамовах аб ядзернай зброі
Фота з сайта RIA.RU

Масква назвала перамовы аб скарачэнні ядзерных арсеналаў пазбаўленымі "палітычнай логікі і здаровага сэнсу".

Масква заявіла, што весці перамовы паміж Расеяй і ЗША аб скарачэнні ядзерных узбраенняў (СНУ) не выпадае. Пра гэта РІА "Новости" сказаў намеснік кіраўніка расейскага МЗС Сяргей Рабкоў.

Са слоў намесніка міністра, пазіцыя Масквы наконт перспектыў працягу такіх перамоў "застаецца ранейшай".

"Мы выйшлі на мяжу, за якой дзвюхстароннія расейска-амерыканскія перамовы ў гэтай сфэры не выпадае весці з некалькіх прычын", - сказаў Рабкоў.

Ён адзначыў, што Расея ўжо знізіла ўзровень ядзерных баявых набояў ды іх носьбітаў практычна да параметраў канца 50-х - пачатку 60-х гадоў.

Рабкоў таксама абвінаваціў Вашынгтон у дэстабілізацыйных дзеяннях у сувязі з развіццём ЗША глабальнай сістэмы супрацьракетнай абароны (СРА) і праграмы "глабальнага ўдару".

Прадстаўнік расейскага МЗС таксама назваў заклікі аб працягу перамоў аб скарачэнні ядзерных арсеналаў пазбаўленымі "палітычнай логікі і здаровага сэнсу".

Раней афіцыйны прадстаўнік Белага дома Джош Эрнэст заявіў, што ў Вашынгтоне заклікаюць Маскву да перамоў аб далейшым скарачэнні арсеналаў.

Ён нагадаў, што ліміты на 1550 боегаловак і 700 мабільных сродкаў дастаўкі, прадугледжаныя дамовай, увойдуць у дзеянне ўжо праз два гады. Пры гэтым Эрнэст падкрэсліў, што ЗША працягнуць падтрымку ўласных сіл ядзернага стрымлівання.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках