19 красавiка 2024, Пятніца, 15:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Казакі» папрасілі ў Лукашэнкі дазволу стаць вайсковым злучэннем

225
«Казакі» папрасілі ў Лукашэнкі дазволу стаць вайсковым злучэннем
ФОТА З САЙТА KAZAKI.BY

Аб'яднанне «Беларускае казацтва», звярнулася да Лукашэнкі з просьбай дазволіць ім стаць вайсковым злучэннем тэрытарыяльных войскаў краіны.

Зварот быў прыняты 6 лютага ў Менску на пазачарговым сёмым вялікім крузе казакоў, які зладзіла РГА «Беларускае казацтва», паведамляе БелаПАН.

«У гэты няпросты час мы звяртаемся да вас, як да вярхоўнага галоўнакамандуючага Рэспублікі Беларусь, з надзеяй, што беларускія казакі на гэтым этапе стануць вайсковым злучэннем тэрытарыяльных войскаў краіны, і на аснове нашага рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Беларускае казацтва» будзе створанае рэестравае казацтва», - гаворыцца ў звароце.

У дакуменце адзначаецца, што асноўнай статутнай мэтай аб'яднання з’яўляецца «адраджэнне казацтва ў Рэспубліцы Беларусь на асновах праваслаўя, патрыятызму, служэння Айчыне, адданасці беларускаму народу і ягонаму кіраўніку».

Раней сайт charter97.org паведамляў, што ў сакавіку 2015 года прарасейскія «казакі» з «вайскова-патрыятычнага цэнтра «Казачы спас» зладзілі пад Гародняй вайсковыя зборы для падлеткаў.

Напісаць каментар 225

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках