Бел-чырвона-белы сцяг вывесілі насупраць райвыканкаму ў Жлобіне
13- 7.02.2016, 11:57
- 16,804
Гэтай акцыяй «Малады Фронт» працягвае акцыю «Люблю Беларусь».
Як паведамляе сайт арганізацыі, сцяг вывешаны ў цэнтры горада на вуліцы Пятроўскага, на галоўнай плошчы.
«Бел-чырвона-белы марафон крочыць па краіне, моладзь смела выходзіць на галоўныя плошчы гарадоў, каб падняць яго над Беларуссю... Радуе таксама, што няма затрыманых. Нашы людзі для нас каштоўныя, таму і робіцца ўсё падрыхтавана і беспамылкова», - падае сайт словы аднаго з лідэраў арганізацыі, былога палітвязня Яўгена Васьковіча.
Сайт charter97.org паведамляў, што акцыя-марафон «Люблю Беларусь» пачалася 4 лютага і будзе доўжыцца 10 дзён. Раней бел-чырвона-белыя сцягі з’явіліся ў Бабруйску і Маладзечне. Скончыцца акцыя ў Менску віншаваннем выбітных дзеячаў беларускай культуры.