19 красавiка 2024, Пятніца, 20:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гомельскай вобласці частку камунальных выплат аплачваюць макулатурай

13
У Гомельскай вобласці частку камунальных выплат аплачваюць макулатурай
ФОТА З САЙТА RECYCLEMAG.RU

Жыхары Чачэрскага раёна могуць здаваць другасную сыравіну ў кошт аплаты камунальных паслуг.

Пра гэта паведаміла карэспандэнту БелТА інжынерка аховы навакольнага асяроддзя прадпрыемства Ларыса Зірка.

Тэхналогія новаўвядзення простая. Чалавек, які наважыў грунтоўна пачысціць ад назапашанага хламу сваё домаўладанне, тэлефануе камунальнікам. У прызначаны час да яго прыязджае аўтамабіль і забірае макулатуру, шкло, пластык і г.д. Належная за гэта сума залічваецца на асабісты рахунак плацельшчыка камунальных паслуг. Шырокага распаўсюджвання паслуга пакуль не атрымала. Зрэшты, са слоў суразмоўніцы, такой задачы і не ставілася.

«Для нас важна, каб у чалавека быў выбар, а таксама разуменне нашай зацікаўленасці ў працы з ім. Канчатковая мэта - зрабіць наш горад і раён больш дагледжаным і чыстым», - адзначыла інжынерка.

«У раёне пражываюць 14,5 тыс. чалавек. Атрымліваецца, што мы сабралі толькі па 10 кг другаснай сыравіны на жыхара. Натуральна, яе ўтвараецца больш, таму трэба будзе яшчэ шмат працаваць», - сказала Ларыса Зірка.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках