20 красавiка 2024, Субота, 4:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладзімір Арлоў: Ператварэнне Полацка ў райцэнтр - гэта злачынства уладаў

16

Праз гэта краіна страціла як маральны аўтарытэт, так і шмат фінансавых сродкаў.

«Пасля гэтага злачынства Полацак на вачах пачаў занепадаць», – так славуты пісьменнік Уладзімір Арлоў пракаментаваў у інтэрв’ю «Радыё Рацыя» ліквідаванне ў 2013 годзе статусу Полацка як горада абласнога падпарадкавання і пераўтварэнне яго ў шараговы раённы цэнтр. Цяпер тут не ствараюцца новыя музеі, не ўсталёўваюцца новыя помнікі, спынілася выкананне планаў развіцця горада як турыстычнага цэнтра.

Уладзімір Арлоў
Фота: Васіль Кроква

«Не разумеючы таго, колькі Полацк мог бы прынесці нашай краіне аўтарытэту і проста фінансавых сродкаў, прымаецца пастанова, што ён ператвараецца ў адміністрацыйную адзінку, якая называецца раённым цэнтрам. Што азначае скасаванне гарвыканкама, скасаванне гарадскога аддзела культуры, скасаванне іншых структур, якія ўжо мелі добры досвед працы ў такім складаным, у сэнсе з развітай гісторыяй і культурай, горадзе», - заявіў пісьменнік.

Уладзімір Арлоў
Фота: Васіль Кроква

У новым турыстычным даведніку ўжо пазначана, што Полацк стаў цэнтрам раёна, нібыта гэта нейкая важная гістарычная вяха горада: «У кнізе храналогія гарадскіх падзеяў заканчваецца такой датай: 2013 год – Полацк стаў сталіцай Полацкага раёна. Гэта як бы апафеоз, відаць, у вачах тых, хто замаўляў гэтую кнігу. Яны прыйшлі да ўлады, Полацк стаў іхняй сталіцай – сталіцай Полацкага раёна».

Уладзімір Арлоў мяркуе, што ў Беларусі павінна пачацца грамадская кампанія ліквідавання гэтага ганебнага пераўтварэння Полацка ў райцэнтр.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках