25 красавiка 2024, Чацвер, 19:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паўднёвая Карэя абвінаваціла Расею ў пастаўках КНДР дэталяў для ракеты

13
Паўднёвая Карэя абвінаваціла Расею ў пастаўках КНДР дэталяў для ракеты
ФОТА: RIA.RU

Паводле звестак выведкі, дэталі для ракеты, якую напярэдадні запусціла КНДР, былі пастаўленыя з Расеі.

Прадстаўнік кіруючай кансерватыўнай партыі Паўднёвай Карэі Сэнур Лі Чхоль Ву заявіў, што некаторыя дэталі для ракеты, якую напярэдадні запусціла КНДР, былі пастаўленыя з Расеі, паведамляе паўднёвакарэйскае агенцтва Yonhap (пераклад - РБК).

Як адзначае агенцтва, парламентарый спаслаўся на звесткі паўднёвакарэйскай выведкі. Са слоў Лі Чхоль Ву, КНДР атрымала з Расеі ключавыя дэталі ракеты. Іншых падрабязнасцяў дэпутат не прывёў.

Ці Чхоль Ву таксама адзначыў, што паводле звестак выведкі запушчаны КНДР спадарожнік важыць блізу 200 кг і «бескарысны як спадарожнік». Ён растлумачыў, што звычайна касмічны спадарожнік важыць ад 800 да 1500 кг. Лі таксама заявіў, што Паўночная Карэя рыхтуецца да правядзення пятага ядзернага выпрабавання.

Раней сайт charter97.org паведамляў, што 7 лютага КДНР ажыццявіла запуск ракеты далёкага дзеяння ў бок прэфектуры Акінава ў Японіі. Улады Паўночнай Карэі заявілі аб паспяховым запуску ракеты, якая вывела на арбіту спадарожнік Kwangmyongsong-4 («Яркая зорка-4»), прызначаная для сачэння за Зямлёй.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках