23 красавiка 2024, aўторак, 12:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Нямеччыне распачатае расследаванне супраць крамлёўскага прапагандыста

6
У Нямеччыне распачатае расследаванне супраць крамлёўскага прапагандыста
ФОТА: REUTERS, ALEX DOMANSKI

Бэрлінская пракуратура правярае законнасць сюжэту пра нібыта выкрадзеную і згвалтаваную расейскамоўную дзяўчынку Лізу Ф.

Бэрлінская пракуратура пачала папярэдняе расследаванне ў дачыненні да карэспандэнта Першага канала Івана Благога. Пра гэта Deutsche Welle у нядзелю, 7 лютага, паведаміў нямецкі адвакат Марцін Лютле (Martin Luithle), чыё хадайніцтва аб праверцы законнасці сюжэту Благога пра нібыта выкрадзеную і згвалтаваную расейскамоўную дзяўчынку Лізу Ф. паслужыла падставай для распачынання крымінальнай справы.

Са слоў Лютле, бэрлінская пракуратура апавясціла яго аб распачынанні расследавання, што азначае, што ва ўстанове «вывучаюць пададзеныя довады». На гэты момант у дачыненні да Івана Благога існуе «простае падазрэнне» (Anfangsverdacht), што неабходна для пачатку дазнання, растлумачыў адвакат.

У студзені Марцін Лютле звярнуўся ў пракуратуру Бэрліна з хадайніцтвам аб праверцы законнасці сюжэту, які выйшаў у эфір расейскага Першага канала. Яго аўтар, журналіст Іван Благі распавёў пра гісторыю меркаванага згвалтавання ў Бэрліне 13-гадовай расейскамоўнай дзяўчынкі мігрантамі з арабскіх краін. Лютле паведаміў, што тэлесюжэт зняты ў духу расейскай прапаганды і служыць для распальвання міжнацыянальнай варожасці. З ягоных слоў, за ўчыненыя дзеянні расейскаму журналісту пагражае ад трох месяцаў да пяці гадоў турэмнага зняволення.

Прадстаўнік гарадской пракуратуры Бэрліна Марцін Штэльтнер (Martin Steltner) пазней паведаміў, што справа 13-гадовай Лізы з Бэрліна раскрытая. Паводле звестак уладаў, цягам 30 гадзін адсутнасці дзяўчынцы не былі ўчыненыя «ні згвалтаванне, ні наогул якія-небудзь сэксуальныя дзеянні». У ноч свайго знікнення 11 студзеня дзяўчынка хавалася ад бацькоў дома ў свайго сябра. Пры гэтым у пракуратуры працягваецца следства аб справе аб сэксуальным гвалце ў дачыненні да дзяўчынкі, учыненым 11 студзеня. У гэтай справе праходзяць двое мужчын турэцкага паходжання.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках