У першым паўфінале ўкраінскага адбору на «Еўравізію» перамагла песня аб дэпартацыі крымскіх татараў
8- 7.02.2016, 19:56
- 16,426
Спявачка Джамала заняла першае месца ў першым паўфінале ўкраінскага адбору на Еўравізію-2016 з песняй «1944» аб дэпартацыі крымскіх татараў.
Спявачка Джамала заняла першае месца ў першым паўфінале ўкраінскага адбору на Еўравізіі-2016 з песняй «1944» аб дэпартацыі крымскіх татараў, піша «Наша ніва».
Паводле вынікаў галасавання журы (Андрэй Данілка, Руслана і Канстанцін Меладзэ) і тэлегледачоў спявачка заняла першае месца. Журы і гледачы, якія галасавалі ў інтэрнэце і пры дапамозе званкоў і смс-паведамленняў, паставілі спявачцы найвышэйшыя балы - 9.
«Спасибо вам! Дякую! Ви найкращі», - напісала спявачка ў сацсетцы пасля абвяшчэння вынікаў галасавання.
Акрамя таго, за права прэзентаваць Украіну на міжнародным конкурсе ў фінале нацыянальнага адбору будуць таксама змагацца The Hardkiss, Brunettes shoot Blondes, якія ў першым паўфінале занялі 2-е і 3-е месцы.
Другі паўфінал пройдзе 13 лютага. Фінал - 21 лютага.
Пра гісторыю стварэння кампазіцыі Джамала распавяла на сваёй старонцы ў Facebook.
«У мінулым годзе я склала «1944», знакавую для мяне кампазіцыю. На яе напісанне мяне натхніў аповед маёй прабабулі Назыл-хан пра трагедыю, якая адбылася з нашай сям'ёй і з усім крымскататарскім народам у 1944-м. Я кажу пра гвалтоўную дэпартацыю. Мая прабабуля страціла тады адну са сваіх дачок.
На самай справе, тэма гэтай песні блізкая вельмі шматлікім людзям у самых розных краінах свету. Вельмі многія народы перажылі свае жудасныя трагедыі - рэпрэсіі, дэпартацыі і генацыд. І, на жаль, людзі дагэтуль не навучыліся мірнаму суіснаванню і талерантнасці.
Для мяне гэта вельмі асабістая песня, і мне б вельмі хацелася, каб мэсэдж, які ў ёй ёсць, пачулі як мага больш людзей і ў нашай краіне, і за яе межамі», - напісала спявачка.
Прыкладны тэкст песні па-беларуску:
Калі прыходзяць незнаёмцы ...
Яны прыходзяць у твой дом,
Яны забіваюць вас усіх і кажуць
«Мы не вінаватыя..., не вінаватыя»
Дзе ваш розум?
Чалавецтва плача
Вы думаеце, што вы багі,
Але ўсе паміраюць,
Не глытайце маю душу,
Нашы душы.
Я не магла правесці сваю маладосць там,
Таму што вы забралі мой свет.
Мы маглі б пабудаваць будучыню,
Дзе людзі свабодна жывуць і любяць,
Шчаслівыя часы...
Дзе вашыя сэрцы?
Чалавецтва, квітней.
Вы думаеце, вы багі,
Але людзі паміраюць.
Не глынайце маю душу,
Нашы душы
Я не магла правесці сваю маладосць там,
Таму што вы забралі мой свет