24 красавiка 2024, Серада, 14:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады хочуць, каб ІП прадавалі неліквіды стратнай «Вяснянкі»

21

У Магілёве вызначаюць лёс «Вяснянкі», на складах якой сабралася прадукцыя за тры месяцы вытворчасці.

Некалі паспяховая швейная фабрыка цяпер з'яўляецца неплатаздольным прадпрыемствам, паведамляе «Белсат».

Днямі старшыня Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Даманеўскі звярнуўся да прадстаўнікоў рэспубліканскіх органаў улады з просьбай пазначыць праблему, каб, нарэшце, вызначыць далейшы лёс магілёўскай швейнай фабрыкі «Вяснянкі».

«Сёння дзяржава ідзе на вельмі сур'ёзныя і адказныя палітычныя захады ў дачыненні да ўвозу тавараў з іншых краін. Канкурэнцыі амаль не застаецца. Калі ласка, ідзіце да прадпрымальнікаў, дамаўляйцеся з імі, прадавайце сваю прадукцыю. Калі гэтага не будзе - навошта «Вяснянка»? Нам трэба вобласць карміць, развіваць», - заявіў падчас нарады Уладзімір Даманеўскі.

У пачатку лістапада на прадпрыемстве была ўведзеная 4-дзёнка, рыхтаваўся продаж будынку фірмовай крамы, а некаторыя работнікі казалі пра заробкі, менш за Br 1,5 млн.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках