29 сакавiка 2024, Пятніца, 12:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ДАІ Мінска ўзмоцніць кантроль на пешаходных пераходах

8
ДАІ Мінска ўзмоцніць кантроль на пешаходных пераходах
ФОТА: BYMEDIA.NET

З 8 да 17 лютага ўвесь асабовы склад дарожнай міліцыі будзе патруляваць напружаныя адцінкі дарог.

ДАІ Мінска будзе больш жорстка кантраляваць пешаходныя пераходы з 8 лютага, паведаміла БелТА старшая інспектарка агітацыі і прапаганды АДАІ Маскоўскага РУУС сталіцы Любоў Трапашка.

«Прафілактычныя акцыі пачнуцца з панядзелка і працягнуцца да 17 лютага. Перш за ўсё, інспектары будуць сачыць за выкананнем шоферамі правілаў праезду пешаходных пераходаў. Акрамя таго, у гэты перыяд увесь асабовы склад дарожнай міліцыі будзе патруляваць напружаныя адцінкі дарог», - сказала Любоў Трапашка.

Патрулі ДПС будуць набліжаныя да аварыйна-небяспечных пешаходных пераходаў, прыпынкаў грамадскага транспарту і сярэдніх навучальных устаноў. Парушэнні правілаў праезду пераходаў супрацоўнікі ДАІ будуць фіксаваць з дапамогай сучасных тэхнічных сродкаў. Акрамя таго, інспектары правядуць тлумачальныя гутаркі на прадпрыемствах і ў навучальных установах аб выкананні ПДР усімі ўдзельнікамі дарожнага руху.

Любоў Трапашка нагадала, што пры пад'ездзе да пешаходнага пераходу кіроўца павінен рухацца з хуткасцю, якая дазволіць яму пры патрэбе саступіць дарогу пешаходам. Калі перад пешаходным пераходам спыніўся або запаволіў рух транспартны сродак, то шоферы іншых самаходаў, якія рухаюцца па суседніх палосах руху ў спадарожным кірунку, павінны знізіць хуткасць і пры наяўнасці пешаходаў саступіць ім дарогу.

За парушэнні правілаў праезду пешаходных пераходаў КоАП Беларусі прадугледжвае адказнасць у выглядзе штрафу да 5 базавых адзінак (цяпер адна БА роўная 210 тысячам рублёў). Пры паўторным такім парушэнні на працягу года штраф павялічыцца да 8 БА. Калі кіроўца не прапускае пешахода на пераходзе, ён можа атрымаць штраф на суму ад 1 да 5 БА. Калі ж шофер не прапусціў пешахода і тым самым стварыў аварыйную сітуацыю, то сума штрафу можа скласці ад 5 да 25 БА з пазбаўленнем пасведчання на тэрмін да двух гадоў.

У 2015 годзе праз парушэнне кіроўцамі правілаў праезду пешаходных пераходаў у Менску адбылося 141 ДТЗ, у якіх загінулі 4 чалавекі і 147 атрымалі траўмы.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках