26 красавiка 2024, Пятніца, 12:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія тэнісісткі перамаглі Канаду ў матчы Кубка Федэрацый

12
Беларускія тэнісісткі перамаглі Канаду ў матчы Кубка Федэрацый
ФОТА З САЙТА HABERLER.COM

Тэнісісткі нацыянальнай каманды Беларусі без Вікторыі Азаранкі падолелі Канаду з лікам 3:2.

У першы дзень першага раўнда другой Сусветнай групы розыгрышу Кубка Федэрацый у Квебэку 6 лютага беларуска Аляксандра Сасновіч (99-ы нумар сусветнага рэйтынгу) перамагла канадку Франсуаза Абанду (343) - 6:4, 2:6, 6:3. Аднак развіць поспех гасцям не ўдалося - цяперашні лідар беларускай нацыянальнай каманды Вольга Гаварцова (74) не змагла на роўных супрацьстаяць другому нумару канадак Аляксандры Вазняк, якая займае 803-е месца ў рэйтынгу WTA, саступіўшы амаль без барацьбы - 2:6, 2:6.

Другі гульнявы дзень таксама пачаўся з паразы Вольгі Гаварцовай, што сустрэлася з Франсуазай Абандай. У абодвух сэтах беларуска вяла ў ліку, але ў выніку саступіла - 4:6, 4:6. Да агульнай вікторыі канадкам заставалася атрымаць усяго адну перамогу, але беларускі не дазволілі спаборніцам дамагчыся поспеху. У заключнай адзіночнай сустрэчы беларуска Аляксандра Сасновіч (99) ва ўпартай барацьбе падолела Аляксандру Вазняк - 6:4, 6:4, зраўняўшы лік матчу - 2:2.

Вызначальны бал быў здабыты ў парнай гульні, калі Гаварцова і Сасновіч падолелі канадскі тандэм Кэрал Жао/Габрыэла Даброўскі - 6:2, 6:4. У гульні з канадскай камандай планаваўся ўдзел найлепшай беларускай тэнісісткі Вікторыі Азаранкі (14), але яна не змагла прыбыць у Квебэк. Замест яе ў заяўку была ўключаная Ніка Шыткоўская. Але яна, як і яшчэ адна 17-гадовая мянчанка Вера Лапко, не згулялі з канадкамі - капітан каманды Эдуард Дуброў зрабіў стаўку на больш дасведчаных тэнісістак і не пралічыўся.

Цяпер беларускай нацыянальнай камандзе ў красавіку трэба будзе пазмагацца за выхад у элітны дывізіён Кубка Федэрацый з адной з каманд, якія саступілі ў першым раўндзе Сусветнай групы. Спаборнікам могуць стаць каманды Румыніі (саступіла Чэхіі - 2:3), Нямеччыне (саступіла Швейцарыі - 2:3), Італіі (саступіла Францыі - 1:4) ці Расеі (саступіла Нідэрландам - 1:3). Барацьбу за выхад у Сусветную групу акрамя беларусак прадоўжаць зборныя Аўстраліі, ЗША і Гішпаніі.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках