26 красавiка 2024, Пятніца, 12:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мянчук напаў на мінака праз невялікую суму грошай

22
Мянчук напаў на мінака праз невялікую суму грошай
ФОТА З САЙТА TELEGRAF.BY

Крымінагенная абстаноўка ў сталіцы абвастраецца.

Мянчук учыніў разбойны напад на мінака дзеля Br650 тысяч.

«Партызанскі (горада Менска) раённы аддзел Следчага камітэта паводле матэрыялаў гарадской управы ГУБАЗіК МУС распачаў крымінальную справу паводле ч.2 арт.207 (разбой) Крымінальнага кодэкса Беларусі ў дачыненні да беспрацоўнага мянчука», - распавялі ў МУС.

Мужчына вечарам 3 лютага пад пагрозай прадмета, падобнага на пісталет, завалодаў Br650 тыс. (блізу 25 даляраў ЗША) у мінака 1994 года нараджэння. Затрыманы раней быў судзімы за прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання і ўгон.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках