25 красавiка 2024, Чацвер, 23:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фільм ВВС пра трэцюю сусветную вайну выклікаў істэрыку ў прапагандыста Кісялёва

29

Дзмітрый Кісялёў абразліва выказаўся ў адрас карпарацыі ВВС у жывым эфіры перадачы «Вести недели».

Расейскі тэлевядоўца Дзмітрый Кісялёў у эфіры тэлеканала Расея 1 назваў брытанскую вяшчальную карпарацыю BBC «памыйніцай». Пра гэта ён заявіў падчас нядзельнага выпуску перадачы «Вести недели», паведамляе korrespondent.net.

Між іншым, Кісялёў выказаўся так пра карпарацыю, каментуючы фільм «Трэцяя сусветная вайна» (WW3: Inside the War Room) пра канфлікт Расеі і NATO ў Прыбалтыцы, які быў паказаны на тэлеканале BBC Two 3 лютага.

«У канцы 80-х - пачатку 90-х я, як і многія мае калегі, уважаў журналісцкі стандарт BBC эталонным, на яго тады раўняліся. Страта ілюзій адбывалася паступова і праз ўнутраны супраціў. І цяпер ужо без варыянтаў - BBC проста памыйніца, спалілі сябе, унутраны стандарт - бруд», - сказаў Кісялёў.

Са слоў тэлевядоўцы, у BBC увесь час абмяркоўваюць прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна і «спрабуюць мадэляваць яго «драпежніцкі» апетыт».

Раней сайт charter97.org паведамляў, што фільм BBC пра трэцюю сусветную вайну выклікаў буру абурэння ў Расеі. Пасол РФ у Латвіі Аляксандр Вешнякоў назваў шоу «небяспечнай правакацыяй». Так, на ягоную думку, яно мае на мэце «ўключыцца ў інфармацыйную вайну для дэманізацыі Расеі».

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках