23 красавiка 2024, aўторак, 19:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску на пешаходным пераходзе аўтобус збіў школьніцу

11
У Менску на пешаходным пераходзе аўтобус збіў школьніцу

Дзяўчынку з чэрапна-мазгавой траўмай, ударамі і ранкамі даставілі ў лякарню.

Сёння блізу 07:40 на вуліцы Славінскага ў Менску кіроўца рэйсавага аўтобуса ўчыніў наезд на дзяўчынку, якая пераходзіла праезную частку па нерэгуляваным пешаходным пераходзе. На месца ДТЗ экстрана выбыла хуткая, школьніцу павезлі ў лякарню. Паводле папярэдняй інфармацыі, у пацярпелай дыягнаставаная чэрапна-мазгавая траўма, удары і ранкі, паведамляе onliner.by.

Дзіця 2007 года нараджэння цяпер знаходзіцца ў лякарні.

Прэс-сакратарка ДАІ Першамайскага раёна Кацярына Журымская паведаміла, што кіроўца аўтобуса рухаўся па сваім маршруце, у салоне знаходзіліся пасажыры. ДТЗ здарылася на вуліцы Славінскага ў раёне скрыжавання з вуліцай Кядышкі.

- Кіроўца растлумачыў, што да апошняга не бачыў дзіцяці, а заўважыў толькі на пераходзе, калі было занадта позна, - распавяла прадстаўнік ДАІ.

Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.

Пасля закрыцця аўтавакзала «Маскоўскі» частка аўтобусных маршрутаў была перанесеная на дыспетчарскую станцыю «Славінскага». Гэта прывяло да таго, што інтэнсіўнасць руху грамадскага транспарту па прылеглых вуліцах значна ўзрасла.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках