25 красавiка 2024, Чацвер, 16:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Белшына» падпісала трох аргентынцаў

4
«Белшына» падпісала трох аргентынцаў
ФОТА: OLD.FCBELSHINA.BY

Футбольны клуб з Бабруйска ўклаў кантракты з трыма аргентынскімі паўабаронцамі.

Гэта Леандра Торэс, Матыяс Сарагос і Факунда Самар’ян, паведамляе «Прессбол».

Нагадаем, футбольны клуб «Белшына» прадаюць расейскаму інвестару разам са стадыёнам. Таемны інвестар хоча набыць клуб з усёй яго інфраструктурай. А гэта і стадыён, і 9-павярховы гатэль у цэнтры горада, і саўна. А практычна з усім леташнім складам «Белшыны» клуб кантрактаў на новы год не падпісаў.

«Белшына» - чэмпіён краіны 2001 года, сярэбраны прызёр 1997 года, бронзавы прызёр 1996 і 1998 гадоў. Уладальнік Кубка Беларусі 1997 года, 1999 і 2001 гадоў. У сезоне-2015 каманда заняла чацвёртае месца.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках