16 красавiка 2024, aўторак, 11:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За месяц Лукашэнка вярнуў на пасады чатырох карупцыянераў

48
За месяц Лукашэнка вярнуў на пасады чатырох карупцыянераў
ФОТА З САЙТА FINOBZOR.RU

Згодна з беларускім заканадаўствам ім забаронена займаць кіроўныя пасады.

З пачатку 2016 года, гэта значыць даслоўна за месяц, Лукашэнка вярнуў на кіроўныя пасады трох асуджаных за карупцыю функцыянераў, якім згодна з беларускім заканадаўствам забаронена займаць кіроўныя пасады, піша АФН.

У студзені былы першы намеснік генпракурора РБ Аляксандр Архіпаў, які злоўжываў службовым становішчам, атрымліваў хабар і быў прысуджаны да 6 гадоў пазбаўлення волі, нечакана апынуўся не проста на волі, але яшчэ і на пасадзе дырэктара сельгаспрадпрыемства "Пятровічы" (Смалявіцкі раён Менскай вобласці).

Былы кіраўнік Чашніцкага райвыканкама (Віцебская вобласць) Уладзімір Булай, у дачыненні да якога ў верасня 2015 года генпракуратура распачала крымінальную справу паводле факту карупцыі, стаў дырэктарам ААТ "Кляновічы" ў Крупскім раёне.

Былы дырэктар прадпрыемства "Магілёўдрэў" Андрэй Вусаў, які 1 ліпеня 2014 года быў асуджаны на 8 гадоў пазбаўлення волі за злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі, службовую фальсіфікацыю, крадзеж і прычыненне шкоды на вялікую суму, на пачатку лютага быў датэрмінова вызвалены і прызначаны выканаўчым дырэктарам вытворчасці завода "Строммашына".

Былы дырэктар Бабруйскага мясакамбіната Віктар Хадасевіч прызначаны выконваць абавязкі кіраўніка гаспадаркі "Ліпаўка" ў Хоцімскім раёне. Віктара Хадасевіча ў 2015 годзе асудзілі на 2 гады пазбаўлення волі і штраф 18 мільёнаў рублёў за спробу крадзяжу шляхам выкарыстання службовага становішча.

Напісаць каментар 48

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках