25 красавiка 2024, Чацвер, 2:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Камунальнікі паказалі, як будзе выглядаць новы квіток камунальных выплат

18

У найбліжэйшыя дні беларусы атрымаюць новыя квіткі камунальных выплат.

Нагадаем, цяпер у іх павінны з'явіцца новыя радкі. Абноўлены квіток чыноўнікі прадэманстравалі падчас прамой лініі ў газеце «Республика».

ФОТА З САЙТА RESPUBLIKA.SB.BY

З новага года «тэхнічнае абслугоўванне» ўключае ў сябе работы абслугоўвання канструктыўных элементаў і інжынерных сістэм дома, працы ў падрыхтоўцы дома да змены сезонаў. А таму да гэтага радка ў камунальных квітках дададуцца яшчэ чатыры: санітарнае ўтрыманне дапаможных памяшканняў, гэта значыць уборка пад'ездаў; тэхнічнае абслугоўванне ліфта; плата за энэргію, якую выкарыстоўвае ліфт; плата за асвятленне месцаў агульнага карыстання, гэта значыць усходаў, пляцовак і г.д.

У студзені прадстаўнікі ЖКГ ужо агучвалі цэннікі на гэтыя паслугі. Паводле самых прыкладных падлікаў камунальныя выплаты тыпавой двухпакаёўкі (48 квадратаў, у дзевяціпавярховіку з смеццеправодам) падаражаюць на 80 тысяч рублёў. І гэта без уліку газу, які падаражэў, электрычнасці, гарачай вады і ацяплення.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках