29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхар Бярозаўкі хацеў забіць жонку за 500 даляраў

8
Жыхар Бярозаўкі хацеў забіць жонку за 500 даляраў

У Лідскім раёне прадухіленае заказное забойства.

Злачынства павінна было адбыцца ў гарадскім пасёлку Бярозаўка Лідскага раёна.

За ўзнагароду сумаю 500 даляраў 24-гадовы мясцовы жыхар наняў чалавека для забойства сваёй 37-гадовай былой жонкі, паведамляе БелТА.

За ўчыненне забойства заказчык перадаў выканаўцу аванс 100 даляраў, распавёў афіцыйны прадстаўнік УСК Гарадзенскай вобласці Сяргей Шаршаневіч.

Абодва злачынцы затрыманыя, у дачыненні да іх распачатая крымінальныя справы паводле ч. 1 арт. 13, п. 12 ч. 2 арт. 139 Крымінальнага кодэкса Беларусі («Падрыхтоўка да злачынства» і «Забойства»).

Расследаванне злачынства доўжыцца, следчым яшчэ трэба будзе ўстанавіць спосаб учынення планаванага забойства і матывы заказчыка.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках