24 красавiка 2024, Серада, 18:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзмітрый Верхаўцоў: Пераход у менскае «Дынама» - гэта проста пагалоскі

Дзмітрый Верхаўцоў: Пераход у менскае «Дынама» - гэта проста пагалоскі
Дзмітрый Верхаўцоў
ФОТА З САЙТА KC-CAMAPA.RU

Абаронца «Кароны» Дзмітрый Верхаўцоў распавёў пра пераход у польскі клуб, а таксама прызнаўся, што менскае «Дынама» не выходзіла з прапановай аб кантракце.

Пра гэта Дзмітрый Верхаўцоў заявіў выданню tribuna.com.

- Ці можна назваць пераход з расейскай прэм'ер-лігі ў чэмпіянат Польшчы крокам наперад?

- Калі буду гуляць, то так. Лепш выходзіць у аснове «Кароны», чым на замены ў Расеі. Хоць, напэўна, прэм'ер-ліга вышэй узроўнем, чым «экстраклaсc». Нават не напэўна, а дакладна.

- Прайшла інфармацыя, што табой цікавіўся іншы польскі клуб - «Падбескідзэ». Гэта праўда?

- Чытаў, здаецца на «Трибуне» пра гэта казаў нейкі экспэрт. Але на самой справе ніякіх прапаноў мне не было. Адразу «Карона», і ўсё.

- А наконт менскага «Дынама» - таксама пагалоскі?

- Так. Без усялякай канкрэтыкі.

- Увогуле варыянты з вяртаннем у Беларусь разгледзеў бы?

- Калі б яны былі, то магчыма. Аднак ніякіх прапаноў не было, калі не лічыць «Іслачы». Жартую, жартую...

- Гуляў бы пастаянна ў Расеі - у бок Польшчы не паглядзеў бы?

- Мабыць. Чэмпіянат там сапраўды мацнейшы. Больш магчымасцяў развівацца. Хоць, спадзяюся, пераезд пойдзе ў плюс. У Польшчы лепшая інфраструктура. У Уфе адно трэніравальнае поле, прычым штучнае. У «Кароне» ж ёсць і сінтэтыка, і натуральны газон на базе, - сказаў Верхаўцоў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках