29 сакавiка 2024, Пятніца, 1:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы знайшлі спосаб пазбавіцца ад непрыемных успамінаў

10
Навукоўцы знайшлі спосаб пазбавіцца ад непрыемных успамінаў

Навукоўцы з Гарадскога ўніверсітэта Нью-Ёрка высветлілі, што забыцца пра непрыемныя моманты жыцця, а таксама пазбавіцца ад страхаў, звязаных з імі, дапаможа куркума.

Падчас экспэрыменту псіхолагі правакавалі ўзнікненне страху ў лабараторных мышэй пры дапамозе адмысловага гуку. Затым паддоследных жывёл падзялілі на дзве групы, адну з якіх кармілі ежай, багатай на куркумін. Праз некалькі гадзін экспэрымент паўтарылі, паведамляе сайт «Галоўнае».

Як выявілася, мышы, якія ўжывалі куркумін, не рэагавалі на трывожны сігнал, у адрозненне ад сваіх субратаў, якія харчаваліся, як раней. Гэта сведчыць аб тым, што негатыўныя ўспаміны, звязаныя з гукам, у гэтых мышэй адсутнічалі.

Навукоўцы спадзяюцца, што гэта адкрыццё дапаможа ў лячэнні такіх псіхічных станаў, як дэпрэсія, посттраўматычны стрэс, хвароба Альцгеймера і іншых трывожных станаў.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках