26 красавiка 2024, Пятніца, 9:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ноч доўгіх каўшоў у Маскве. фотарэпартаж

29
Ноч доўгіх каўшоў у Маскве. фотарэпартаж
ФОТА: Яўген Фельдман/«НОВАЯ ГАЗЕТА»

РПЦ прапанавала пабудаваць праваслаўныя храмы на месцы гандлёвых павільёнаў, знесеных у Маскве з пастановы гарадскіх уладаў.

Уначы ў Маскве, з большага ля станцый метро, былі знесеныя 97 павільёнаў, якія мэрыя ўважала за самабуд. Пра гэта паведамілі карыстальнікі сацыяльных сетак, суправадзіўшы свае паведамленні фатаграфіямі экскаватараў і рабочых, якія ламамі расчынялі зачыненыя памяшканні ды выносілі адтуль тавары і аргтэхніку.

Зрэшты, аб ліквідацыі павільёнаў паведамлялася загадзя - пастанова на гэты конт было прынятая яшчэ ў снежні мінулага года.

Большасць памяшканняў, як заяўлялі іх уладальнікі, былі аформленыя ва ўласнасць, падчас зносу на шэрагу з іх віселі аб'явы «Мы не самабуд».

Карыстальнікі сацыяльных сетак, якія назіралі знос павільёнаў, адзначалі, што не разумеюць, чаму гэта неабходна рабіць уначы і зімой, калі рамонт вызваленых плошчаў (агульная плошча - 50 тысяч квадратных метраў) будзе праведзены толькі да вясны.

У найбліжэйшы час прадстаўнікі Дзяржінспекцыі ў нерухомасці збіраюцца даць афіцыйны каментар з нагоды зносу гандлёвых месцаў, паведамляе «Маскоўскі камсамолец».

А тым часам Руская праваслаўная царква не разгубілася і прапанавала пабудаваць праваслаўныя храмы на месцы гандлёвых павільёнаў, знесеных у Маскве з пастановы гарадскіх уладаў, піша «Медуза». Старшыня Патрыяршай камісіі ў пытаннях сям'і, абароны мацярынства і дзяцінства протаіерэй Дзмітрый Смірноў заявіў, што маскоўскія цэрквы перапоўненыя, а для будаўніцтва новых не хапае свабодных пляцаў.

Фотарэпартаж «Новай газеты»:

ФОТА: Яўген Фельдман/«НОВАЯ ГАЗЕТА»
Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках