24 красавiка 2024, Серада, 19:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка назваў прадпрымальнікаў бандытамі

306
Лукашэнка назваў прадпрымальнікаў бандытамі
Фота: tut.by

Дыктатар патрабуе ўзяць увесь бізнэс пад кантроль.

Аляксандр Лукашэнка патрабуе ўжыць захады «для працы ў роўных умовах усіх гандлёвых структур», не звяртаючы ўвагі на незадаволенасць індывідуальных прадпрымальнікаў. Пра гэта ён заявіў 9 лютага, прымаючы з дакладам міністра гандлю Беларусі Уладзіміра Калтовіча.

«Рабіце так, каб і дзяржаўны гандаль, і прыватны, замежнікі ды свае былі ў роўных умовах. І не глядзіце на страйк нейкіх ІП ці яшчэ кагосьці. Мы дакладна дамовіліся летась. Мы не пацаны, каб нас вадзіць за нос, тым больш мяне. Мы дамовіліся - у гэтым ключы трэба дзейнічаць», - цытуе Лукашэнку БелТА.

Дыктатар ізноў абвінаваціў ІП у тым, што яны «загубілі лёгкую прамысловасць». «Трэба разумець, што тыя, што завозяць сюды рознага кшталту рыззё (і нават добрай якасці, калі б гэта было з Турцыі, Кітая, Расеі ды іншае), трэба разумець: усё, што мы завезлі да сябе адтуль, мы настолькі ж загубілі сваю эканоміку, лёгкую прамысловасць. Не будзе яна развівацца. Тым больш без дакументаў, без сертыфікатаў. Слухайце, гэта ж мы ўзаконьваем бандытызм, злачынцаў! Адных ловім, саджаем, а іншым дазваляем», - заявіў ён.

«І потым, яны павінны разумець, што сертыфікацыя тавараў - гэта толькі першы крок. Мы ў гэтым годзе зробім усе крокі. Тавар, тавара-транспартныя накладныя, усе суправаджальныя дакументы, сертыфікацыя - прыязджай, гандлюй. Няма гэтага - гандляваць не будзеш», - заявіў Лукашэнка.

Ён падкрэсліў, што «надалей гэты бізнэс будзе падкантрольны»: «Тады лёгкая прамысловасць, гандаль будзе ў нас у Беларусі для ўсіх: і для ІП, іншых прыватнікаў, і для дзяржпрадпрыемстваў - у роўных умовах. Яны гэтага заўсёды патрабуюць: дайце нам роўныя ўмовы. Вось роўныя ўмовы».

З 1 студзеня, пасля ўваходжання ў дзеянне ўказа Лукашэнкі №222 «Аб рэгуляванні прадпрымальніцкай дзейнасці ды рэалізацыі тавараў індывідуальнымі прадпрымальнікамі ды іншымі фізічнымі асобамі», праца многіх ІП у Беларусі паралізавалася. Згодна з указам яны павінны рэалізоўваць прадукцыю лёгкай прамысловасці, увезеную з краін Мытнага саюза, толькі з суправаджальнымі дакументамі. Аднак расейскія пастаўшчыкі, у якіх закупляюць тавар большасць беларускіх ІП, як правіла, адмаўляюцца выдаваць дакументы аб паходжанні прадукцыі альбо выдаюць фіктыўныя даведкі. У выніку ІП зазнаюць штрафы, у іх канфіскуюць тавар. Паколькі неаднаразовыя просьбы прадпрымальнікаў да ўладаў скасаваць указ пачутыя не былі, з пачатку студзеня пераважная большасць ІП, якія гандлююць таварамі лёгкай прамысловасці, прыпынілі сваю працу праз немагчымасць выконваць патрабаванні ўказа.

Напісаць каментар 306

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках