26 красавiка 2024, Пятніца, 8:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генеральны сакратар NATO: Мы ўзмоцнім прысутнасць ва Усходняй Еўропе

2
Генеральны сакратар NATO: Мы ўзмоцнім прысутнасць ва Усходняй Еўропе
Енс Столтэнберг
ФОТА: AP

Паўночнаатлантычны альянс пашырыць сваю вайсковую прысутнасць ва Усходняй Еўропе на фоне ўзрослай пагрозы з боку Расеі.

Пра гэта заявіў генеральны сакратар NATO Енс Столтэнберг на прэс-канферэнцыі напярэдадні сустрэчы міністраў абароны Альянсу, запланаванай на 10-11 лютага, піша "ЕвроПравда".

"Я спадзяюся, што міністры дамовяцца пра ўзмацненне нашай прысутнасці ва ўсходняй частцы Альянсу. Гэта дазволіць умацаваць нашы сілы і дасць выразны сігнал усякай пагрозе", - сказаў Столтэнберг.

Генеральны сакратар NATO адзначыў, што Альянс прадаўжае адаптавацца да ўзніклых пагроз. Прынамсі, ужо павялічаная колькасць сіл рэагавання NATO да 40 тысяч чалавек. Таксама ствараюцца восем невялікіх штабоў NATO ў краінах Усходняй Еўропы.

"Расея праводзіць вайсковыя вучэнні і гатовая выкарыстоўваць узброеныя сілы для запалохвання суседзяў, як гэта было ва Украіне. Менавіта таму NATO адаптуецца да новых пагрозаў і ўзмацняе прысутнасць у краінах Усходняй Еўропы", - дадаў ён.

Столтэнберг таксама нагадаў, што ЗША наважыліся павялічыць фінансаванне войскаў, размешчаныя ў Еўропе, і заклікаў краіны-чальцы Альянсу таксама павялічваць выдаткі на абарону.

"Мы бачым, што ўсё больш краін NATO павялічваюць свае абаронныя інвестыцыі. У 2015 годзе ўпершыню спынілася скарачэнне абаронных бюджэтаў", - сказаў ён.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках