26 красавiка 2024, Пятніца, 23:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Японіі прадаюць яблыкі для выканання жаданняў

1
У Японіі прадаюць яблыкі для выканання жаданняў
ФОТА З САЙТА ASPEKTY.NET

Перад святам Усіх Закаханых у Японіі з'явіліся ў продажы яблыкі для выканання жаданняў.

Як запэўнівае вытворца, яны нясуць у сабе асаблівую сілу, бо маюць ідэальную форму, насычаны цёмны колер лупіны і чырвоную мякаць.

Яблыкі вырашчаныя ў прэфектуры Ямагата, якая ўважаецца за месца сілы, бо там знаходзяцца тры святыя гары і некранутая чалавекам прырода. Каб жаданне спраўдзілася, трэба з'есці яблык самому, а лепш пачаставаць аб'ект свайго жадання, паведамляе aspekty.net.

Чым больш увагі атрымае яблык, тым хутчэй споўніцца жаданне, таму вытворца раіць прыдаць яму выгляд карамелі ці выкарыстоўваць як начынне для пірага. Для ўзмацнення чар у кожную скрынку з яблыкам укладзены буклет з заклінаннямі. Яблыкі, якія валодаюць сілай, не могуць быць танныя - кошт аднаго яблыка ў падарункавым пакаванні складае 92 даляра.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках