26 красавiка 2024, Пятніца, 23:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўракамісія плануе зменшыць залежнасць ЕЗ ад расейскага газу

1
Еўракамісія плануе зменшыць залежнасць ЕЗ ад расейскага газу
ФОТА З САЙТА CHEMISTRY-CHEMISTS.COM

У Еўракамісіі распрацавалі план калектыўнай бяспекі аб пастаўках газу.

Пра гэта піша "Еўрапейская праўда" са спасылкай на Financial Times.

Да распрацоўкі такіх планаў Еўракамісію заахвоцілі перабоі ў пастаўках расейскага газу ў 2006 і 2009 гадах, якія ўчынілі сур'ёзныя праблемы ва Усходняй Еўропе. Гэтыя прапановы, якія дазволяць пазбегнуць паўтарэння такіх сітуацый, павінны быць падпісаныя ў Брусэлі ў сераду і афіцыйна агучаныя на наступным тыдні.

Так, згодна з прапановамі ЕК, уся Еўропа будзе падзеленая на дзевяць зон, у якія будуць уваходзіць некалькі краін. Краіны, аб'яднаныя ў гэтых зонах, будуць абавязаныя разам планаваць, як пабудаваць сховішча ды інфраструктуру, каб забяспечыць лёгкае і эфектыўнае пераразмеркаванне газавай плыні паміж імі.

Камісія будзе праводзіць нагляд за складанне гэтых крызісных планаў, і таксама хоча мець паўнамоцтвы для кантролю і забароны газавых кантрактаў да іх падпісання дзяржавамі-чальцамі, каб забяспечыць пастаўкі газу.

"Бяспека паставак (газу) ў ЕЗ не можа быць у дастатковай ступені дасягнутая дзяржавамі-чальцамі самастойна... можа быць дасягнутая на ўзроўні ЕЗ", - гаворыцца ў праекце плана ЕК.

Вядома, што адная група будзе складацца з Нямеччыны, Польшчы, Чэхіі ды Славакіі. Вугоршчына далучыцца да Аўстрыі, Італіі, Славеніі і Харватыі. Балгарыя, Грэцыя і Румынія павінны быць аб'яднаныя ў балканскую групу. Фінляндыя будзе ў групе з краінамі Балтыі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках