25 красавiка 2024, Чацвер, 19:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Элізабэт II вярнулася з адпачынку ў Лондан на электрычцы

24
Элізабэт II вярнулася з адпачынку ў Лондан на электрычцы
ФОТА З САЙТА OBOZREVATEL.COM

Каралева Элізабэт II карыстаецца паслугамі брытанскіх чыгунак шмат гадоў.

Элізабэт II вярнулася з адпачынку ў Лондан на звычайнай электрычцы. Пра гэта паведамляе ў аўторак, 9 лютага, The Telegraph.

Яе Вялікасць прыбыла ў сталіцу Вялікабрытаніі з графства Норфалк, дзе яна традыцыйна бавіць зімовыя вакацыі, піша Lenta.ru.

Як адзначае выданне, Элізабэт падарожнічала першым класам. Яна заняла сваё месца ў вагоне за пяць хвілін да адбыцця цягніка са станцыі Кінсі-Лін. Працягласць шляху да лонданскага вакзала Кінгс-Крос склала 1 гадзіну 40 хвілін. Паездка каштавала 54,9 фунта стэрлінгаў (79 даляраў).

«Я спытаў, ці спадабаўся ёй візіт у Норфалк, і яна адказала сцвярджальна», - распавёў Грэм Прэт (Graeme Pratt), начальнік станцыі Кінсі-Лін.

The Daily Telegraph адзначае, што Элізабэт II карыстаецца паслугамі брытанскіх чыгунак шмат гадоў. Напрыклад, у 1991 годзе яна не толькі пракацілася на новым цягніку 225, але і абмянялася жартамі са спадарожнікамі, якія не чакалі сустрэць каралеву ў сваім вагоне.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках