29 сакавiка 2024, Пятніца, 15:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новазеландскі кот 10 гадоў употай жыў на дзве сям'і

13

Дзве новазеландскія сям'і спрачаюцца за права ўважацца за гаспадароў аднаго сіямскага ката.

У сям'і Аляксандраў яго звалі Мінг, а ў сям'і Смітаў - Клеа, піша Gazeta.ua.

Гэтая гісторыя пачалася ў 2010 годзе, калі кот Мінг знік з дому сям'і Аляксандраў на чатыры гады. І ў сям'і звыклі, што ён недзе бегае.

За 10 гадоў ён часцяком залазіў у суседскія дамы. Гаспадары не раз спрабавалі замкнуць яго, але кот зноў ішоў на праходкі і вяртаўся калі яму захочацца.

Пакуль аднойчы не знік. У 2014 годзе ён раптам з'явіўся. Тады яму ўжо купілі спецыяльны аброжак з чыпам.

Уладальнікам здалося дзіўным, што з яго ног была акуратна састрыжаная поўсць. Такім чынам хтосьці вадзіў яго да ветэрынара.

Неўзабаве сябар сям'і расказаў ім, што бачыў падобнага ката ля суседняга дома.

ФОТА: ZASTAVKI.COM

Выяўляецца, чатыры гады таму кот знік таму, што сям'я Смітаў, у якой ён рэгулярна жыў і якая ўважала яго за свайго ката, узяла яго з сабой пры пераездзе ў іншы горад. А надоечы яны вярнуліся назад.

Гэтая сям'я Смітаў не здагадвалася, што ўлюбёнец, якога яны назвалі Клеа, належыць камусьці яшчэ. Яны ўважалі яго за бяздомнага ката, калі яшчэ дзевяць гадоў таму прынялі яго да сябе знадворку ды сталі карміць і даглядаць.

- Клеа стаў практычна нашым сямейнікам, - распавядае Гленда Сміт. - Мы не можам так проста адмовіцца ад яго. Мы занадта да яго прывязаныя, і ён любіць нас.

Цяпер абедзве сям'і вызначаюць, як ім справядліва падзяліць ката.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках